Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства культуры ня бачыць падстаў для ўмяшаньня ў сытуацыю вакол Курапатаў


Ілюстрацыйнае фота. Пратэст супраць рэстарацыі «Поедем поедим» у Курапатах
Ілюстрацыйнае фота. Пратэст супраць рэстарацыі «Поедем поедим» у Курапатах

Пра гэта сёньня на супольным паседжаньні дзьвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі заявіў намесьнік міністра культуры Аляксандар Яцко.

Адказваючы на пытаньне дэпутаткі Ганны Канапацкай пра пазыцыю Міністэрства культуры да сытуацыі вакол рэстарацыі ля Курапатаў, намесьнік міністра сказаў, што прававых падстаў для ўмяшаньня няма.

«Рэч у тым, — патлумачыў ён, — што ў 2014 годзе канчаткова вызначана зона Курапатаў, і рэстарацыя, якая адкрылася там, не трапляе ў ахоўную зону».

Разам з тым намесьнік міністра заявіў, што ні супрацоўнікі Міністэрства культуры, ні ён асабіста, ні ягоная сям’я ня пойдуць у гэтую рэстарацыю для таго, каб там сьнедаць, абедаць альбо вячэраць.

«Гэта справа маральнага выбару для кожнага чалавека», — падкрэсьліў Аляксандар Яцко.

Што важна ведаць: пратэсты супраць новай рэстарацыі ў Курапатах

  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы закрыцьця рэстарацыі.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Дагэтуль дакладна не вядома, хто ўладальнік рэстарацыі. Яе адрас супадае з адрасам ТАА «Амізбел», яго прадстаўнікі не ідуць на кантакт. Раней паведамлялася, што комплекс належыць кампаніі «БелРэстІнвэст».
  • Рэстаран стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2012 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што іх зазналі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладная колькасьць невядомая — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

7 адказаў на наіўныя пытаньні пра рэстаран ля Курапатаў і пратэсты супраць яго

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG