Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вяскоўцы і ўлады дамовіліся кантраляваць пуск «сьмярдзючага» заводу пад Сьветлагорскам


Завод сульфатнай беленай цэлюлёзы каля вёскі Якімава Слабада, 2017 год
Завод сульфатнай беленай цэлюлёзы каля вёскі Якімава Слабада, 2017 год

На сходзе ў вёсцы Якімава Слабава пад Сьветлагорскам жыхары дамовіліся разам з уладай сачыць за пусканаладачнымі работамі на кітайскім камбінаце, які не даваў ім дыхаць.

21 чэрвеня ў вёсцы Якімава Слабада пад Сьветлагорскам адбылася сустрэча мясцовых жыхароў з прадстаўнікамі ўлады і цэлюлёзна-кардоннага камбінату. Тэма сустрэчы — лёс новага «сьмярдзючага» прадпрыемства. Пад Сьветлагорскам кітайцы будуюць завод беленай цэлюлёзы.

350 мэтраў да вёскі, 20 мэтраў да парнікоў. Пад Сьветлагорскам новы завод беленай цэлюлёзы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:02 0:00

Пусканаладачныя работы пачаліся ў лістападзе 2017 году — і вёску Якімава Слабада накрыў смурод. Кіраўніцтва заводу сьцьвярджала, што «газы з кепскім пахам» ня шкодныя і не перавышаюць нормы канцэнтрацыі ў паветры. Людзі скардзіліся на праблемы са здароўем і некалькі разоў выходзілі на стыхійныя мітынгі. Таксама былі накіраваныя дзясяткі зваротаў у органы ўлады. Урэшце работы на заводзе былі спынены. Смурод зьнік. «Што далей?» — паставілі пытаньне перад уладай вяскоўцы.

«Як у першыя дні пасьля Чарнобылю». Як жывуць вяскоўцы каля новага цэлюлёзнага заводу

«Дэпутаты хвалююцца за сытуацыю, мы хочам вас пачуць!»

На сходзе прысутнічала дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Галіна Філіповіч. Яна запэўнівала жыхароў Якімавай Слабады і Сьветлагорску, што дэпутаты хвалююцца за сытуацыю. Дэпутатка прапанавала ўключыць вяскоўцаў у склад незалежнай камісіі прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы па маніторынгу сытуацыі з заводам. Для таго, каб трапіць на завод беленай цэлюлёзы з пачаткам пусканаладачных работ і ўбачыць працэс на свае вочы. Але ні Галіна Філіповіч, ні прадстаўнікі заводу не далі адказу на пытаньні, калі пачнецца другі этап пусканаладачных работ і ці будзе завод зноў труціць людзей?

Архіўнае фота. Сход у вёсцы Якімава Слабада супраць будоўлі завода беленай цэлюлёзы 10 студзеня 2018 году
Архіўнае фота. Сход у вёсцы Якімава Слабада супраць будоўлі завода беленай цэлюлёзы 10 студзеня 2018 году

Цяпер, паводле прадстаўнікоў заводу, вядзецца падрыхтоўка абсталяваньня і заводу да пусканаладачных работ. Прадстаўнікі заводу абяцалі, што сачыць за экалягічнай сытуацыяй пры пусканаладцы будзе акрэдытаваная маскоўская лябараторыя — «пакуль у нас не выпрацавана мэтодыка вызначэньня канцэнтрацыі гэтых газаў». Завод набыў адмысловыя трубкі для вызначэньня газаў з кепскім пахам. Ёсьць намер набыць абсталяваньне, здольнае «ўхапіць» сьмярдзючыя газы. Раней нічога гэтага зроблена не было.

Такія высновы пацьвярджае і Мінпрыроды, якое ў сваім адказе зазначыла, што прадпрыемства не змагло забясьпечыць «абясшкоджваньне смуродных пахаў». За тры месяцы новы завод выкінуў у паветра 113 тонаў шкодных рэчываў — у 23 разы больш за гадавую норму.

«Даверу да ўлады няма ніякага»

Праваабаронца Алена Масьлюкова зьяўляецца сябрам ініцыятыўнай групы па маніторынгу сытуацыі з заводам. Яна была на сустрэчы.

Алена Масьлюкова
Алена Масьлюкова

«Сходам мы задаволеныя 50/50. Пэўныя пытаньні засталіся без адказаў — калі будзе другі этап пусканаладачных работ, што нам чакаць ад іх? Гарантыі, што зноў не накрые нас гэты смурод, нам не далі. Па Сьветлагорску ходзяць розныя чуткі. Але што перашкаджае нашым чыноўнікам даць у сваёй прэсе поўную і праўдзівую інфармацыю па заводзе?», — кажа Алена Масьлюкова. Праваабаронца падзялілася сваімі назіраньнямі ад сустрэчы: «Даверу да ўлады ў людзей няма. Ніякага».

Змагаліся празь мітынгі, сходы, звароты і суд

Жыхары Сьветлагорску і Якімавай Слабады прайшлі некалькі этапаў барацьбы за сваё права дыхаць чыстым паветрам. Пасьля шэрагу стыхійных сходаў яны напісалі дзясяткі зваротаў у органы ўлады. Падавалі пазоў у суд супраць цэлюлёзнага заводу і кітайскай карпарацыі САМСE на кампэнсацыю шкоды здароўю і маёмасьці. Але суд вызначыў, што кожны з пазоўнікаў (37 чалавек) павінен заплаціць 5% дзяржмыта ад вызначанай сумы шкоды. І паколькі агулам жыхары патрабавалі спагнаць з камбінату і кітайскай карпарацыі 7,4 мільёна рублёў, то за зварот у суд кожны пазоўнік мусіў бы аддаць 10 тысяч рублёў. Такія сумы нерэальныя для вяскоўцаў.

Завод беленай сульфатнай цэлюлёзы каля Сьветлагорску
Завод беленай сульфатнай цэлюлёзы каля Сьветлагорску

Каля Сьветлагорскага цэлюлёзна-кардоннага камбінату (СЦКК) паміж горадам і Якімавай Слабадой будуецца новае прадпрыемства — завод беленай цэлюлёзы. На старым Сьветлагорскім ЦКК вырабляюць цэлюлёзу, прыдатную толькі для тэхнічных гатункаў паперы і кардону. Меркавалася, што новы завод забясьпечыць патрэбы ўнутранага рынку і будзе вырабляць беленую цэлюлёзу на экспарт. Першапачаткова праект ацэньваўся ў 700 мільёнаў даляраў. Амаль усе грошы атрыманыя з кітайскага крэдыту. Будаўнікі таксама кітайцы, кампанія САМСE.

У 2012 годзе ў Сьветлагорску сабралі больш за 10 тысячаў подпісаў супраць новага будаўніцтва. Але праект быў распачаты. Летась у лістападзе запусьцілі завод у тэставым рэжыме. Потым праца была спыненая. Пазьней кітайцы зьехалі на свае навагоднія вакацыі, якія расьцягнуліся ня менш як на месяц. 21 чэрвеня на сходзе ў Якімавай Слабадзе прадстаўнікі ўлады запэўнівалі людзей, што завод некалі запрацуе, і бяз шкодных выкідаў.

«Сьмярдзючы» завод пад Сьветлагорскам спрычыніўся да стратаў кампаніі на 50 мільёнаў рублёў

Прадпрыемствы ў ваколіцах Сьветлагорску
Прадпрыемствы ў ваколіцах Сьветлагорску

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG