Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два экс-супрацоўнікі штабу Трампа прызналі факт сустрэчы з расейцам перад выбарамі, — СМІ


Роджэр Стоўн, экс-супрацоўнік штабу Трампа
Роджэр Стоўн, экс-супрацоўнік штабу Трампа

Раней Роджэр Стоўн і Майкл Капута не паведамілі пра гэтую сустрэчу, адказваючы на пытаньні ў рамках расьсьледаваньня, якое праводзіць Кангрэс ЗША, піша «Голас Амэрыкі».

Як паведамляюць амэрыканскія СМІ, Роджэр Стоўн, які на працягу доўгага часу зьяўляўся супрацоўнікам Дональда Трампа, прызнаў, што ў траўні 2016 году сустракаўся з расейцам, які прапанаваў даць кампрамэтуючыя матэрыялы на Гілары Клінтан, запатрабаваўшы за гэта 2 мільёны даляраў. Стоўн адхіліў прапанову.

Стоўн і іншы былы супрацоўнік перадвыбарчага штабу Трампа, Майкл Капута, заявілі пра гэта ў нядзелю, выступаючы на канале CNN.

Першай пра гэтую сустрэчу паведаміла газэта The Washington Post.

Як паведамляецца, расейца, пра якога ідзе гаворка, звалі Генры Грынбэрг, а сустрэча адбылася на просьбу Майкла Капуты, які пазнаёміўся з Грынбэргам праз свайго расейскага бізнэс-партнэра. Ні Капута, ні Стоўн не паведамілі пра гэту сустрэчу, адказваючы на пытаньні ў рамках расьсьледаваньня, якое праводзіць Кангрэс ЗША, аднак Капута сказаў карэспандэнту The Washington Post, што пра яе ішла гаворка падчас ягонай гутаркі з камандай спэцпракурора Робэрта Мюлера, якая адбылася ў мінулым месяцы.

З улікам гэтай інфармацыі, 11 супрацоўнікаў перадвыбарчага штабу Трампа прызналі, што ўзаемадзейнічалі з грамадзянамі Расеі падчас перадвыбарнай кампаніі або ў пэрыяд перадачы ўлады новай адміністрацыі.

У ЗША ўжо два гады ідзе расьсьледаваньне верагоднага ўмяшаньня Расеі ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары 2016 году. Кіруе расьследаваньнем спэцпракурор Робэрт Мюлер. Мюлер высьвятляе, ці мела месца змова штаба Трампа з Крамлём з мэтай падарваць пазыцыі саперніцы Трампа ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан. Масква сваё дачыненьне да выбараў у іншых дзяржавах катэгарычна адпрэчвае.

Трамп: Працяглае расьследаваньне «расейскага сьледу» шкодзіць ЗША

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG