Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як навучыцца прымаць правільныя рашэньні


Вядучы рубрыкі «Жывіце разумна» ў газэце The New York Times Тым Гэрэра прапануе пазнаёміцца з апошнімі распрацоўкамі псыхолягаў, якія вывучалі задаволенасьць людзей сваімі рашэньнямі.

Ваганьні

Тым Герэра піша, што шмат каму з нас знаёмае пачуцьцё ваганьняў пры прыняцьці нават самых простых рашэньняў. Напрыклад, выбар мэню для вячэры ў рэстаране або замаўленьне вячэры дадому па інтэрнэце. Некаторыя з нас могуць патраціць на такую няхітрую апэрацыю і паўгадзіны.

Гэтая зьява атрымала ў псыхолягаў назву FOBO ад ангельскіх слоў Fear of Better Options — страх лепшых варыянтаў. Гэты страх страціць найлепшы варыянт падчас выбару прыводзіць да нерашучасьці, шкадаваньня і нават да больш нізкага ўзроўню шчасьця.

Максымалісты і задавальністы

Псыхолягі вылучаюць два тыпы людзей, якія розьняцца паводле спосабу прыняцьця рашэньняў. Гэта максымалісты (maximizers) і задавальністы (satisficers). Як правіла, максымалісты прымаюць больш слушныя рашэньні, але яны менш задаволеныя імі, чым тыя, хто прымае рашэньні хутка і без вывучэньня каньюнктуры.

Пры гэтым трэба разумець, што канчатковая мэта максымізацыі наогул немагчымая — ніхто ня ў стане разгледзець усе магчымыя варыянты, перш чым прыняць рашэньне.

Падчас нядаўняга дасьледаваньня высьветлілася, што выпускнікі амэрыканскага каледжа зь ліку максымалістаў абралі больш высокааплатную працу, але былі ёй менш задаволеныя, чым задавальністы. Максымалісты перажывалі, што прапусьцілі яшчэ лепшы варыянт.

Простая парада

Парада Тымы Герэры выглядае і гучыць вельмі проста. Трэба пастарацца спыніць раскручваньне бясконцай сьпіралі максымізацыі.

І гэты прыём таксама ўжо атрымаў назву псыхолягаў. Гэта M.F.D. ад ангельскіх словаў Mostly Fine Decision — у асноўным (або пераважна) добрае рашэньне.

З дапамогай прынцыпу M.F.D. мы зможам прымаць рашэньні, якія прывядуць да добрых вынікаў, нават калі гэта і ня будзе самая лепшая магчымасьць.

Таму калі вы вагаецеся, якую страву выбраць на вячэру, думайце не пра найлепшы варыянт, а пра тое, што вы проста галодныя і трэба хутчэй паесьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG