Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран адновіць узбагачэньне ўрану


Ілюстрацыйнае фота. Група супрацоўнікаў МАГАТЭ правярае працэс узбагачэньня на тэрыторыі завода па ўзбагачэньні ўрану ў Іране, 2014 год
Ілюстрацыйнае фота. Група супрацоўнікаў МАГАТЭ правярае працэс узбагачэньня на тэрыторыі завода па ўзбагачэньні ўрану ў Іране, 2014 год

У аўторак Іран паведаміць назіральніку ААН у Вене пра пачатак працэсу павелічэньня магутнасьцяў краіны ва ўзбагачэньні ўрану. Пра гэта іранскаму інфармагенцтву ISNA заявіў прадстаўнік Ірану ў пытаньнях атамнай энэргіі Бехруз Камальвандзі.

«У лісьце, які будзе перададзены Міжнароднаму агенцтву атамнай энэргіі, Іран абвесьціць, што працэс павелічэньня магутнасьці ў вытворчасьці UF6 (фтарыду ўрану) пачнецца ў аўторак», — сказаў Камальвандзі.

Ён таксама дадаў, што Тэгеран мае неабходны патэнцыял для паскарэньня вытворчасьці цэнтрыфуг, якія выкарыстоўваюцца для ўзбагачэньня ўрану, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Ядзернае пагадненьне з Іранам: што пра яго трэба ведаць

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 8 траўня аб’явіў аб выхадзе з пагадненьня, якое ЗША, Расея, Кітай, Вялікая Брытанія, Францыя і Нямеччына заключылі з Іранам у 2015 годзе. Пагадненьне прадугледжвае выкананьне Тэгеранам шэрагу крокаў у абмежаваньні сваёй ядзернай праграмы ў абмен на адмену санкцыяў. Трамп абвінаваціў Іран у дапамозе тэрарызму і імкненьні працягваць распрацоўку ядзернай зброі.

Пасьля выхаду з пагадненьня ЗША пашырылі санкцыі супраць Ірану. Крок амэрыканскага прэзыдэнта быў раскрытыкаваны як саюзьнікамі ЗША, так і супернікамі.

Прэзыдэнт Ірану Хасан Роухані заявіў у адказ, што Іран ня стане выходзіць з ядзернага пагадненьня, але адразу ж пасьля перамоваў з эўрапейскімі падпісантамі можа аднавіць «ядзерную працу». Пазьней Іран выставіў Эўропе ўмовы для захаваньня ядзернага пагадненьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG