Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Ірану


Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць трох іранскіх кампаній і шасьці асобаў. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Тлумачыцца, што гэтыя кампаніі і асобы адказныя за фінансаваньне элітнага падразьдзяленьня Рэвалюцыйнай гвардыі Ірану.

Раней на гэтым тыдні прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон выходзіць з пагадненьня з Іранам аб ядзернай праграме Тэгерану.

Ядзернае пагадненьне з Іранам: што пра яго трэба ведаць

Іран пракамэнтаваў выхад ЗША зь ядзернага пагадненьня

У Вашынгтоне неаднаразова заяўлялі, што шматбаковае міжнароднае пагадненьне, падпісанае зь Іранам у 2015 годзе, недасканалае, прэзыдэнт Трамп называў яго «жахлівым». Шматбаковае пагадненьне, падпісанае ў 2015 годзе вядучымі сусьветнымі дзяржавамі зь Іранам прадугледжвала зьняцьце з Тэгерана эканамічных санкцыяў — у абмен на згортваньне іранскімі ўладамі ядзернай праграмы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG