Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджаны разам зь Сянцовым актывіст пачаў галадоўку салідарнасьці


Аляксандр Кольчанка і Алег Сянцоў у судзе. Жнівень 2015 году.
Аляксандр Кольчанка і Алег Сянцоў у судзе. Жнівень 2015 году.

Украінскі актывіст Аляксандр Кольчанка абвясьціў галадоўку з патрабаваньнем вызваліць рэжысёра Алега Сянцова. Пра гэта паведамляе партал «Медиазона» са спасылкай на адваката міжнароднай праваабарончай групы «Агора». Паводле яго, іншых патрабаваньняў Кольчанка не вылучаў.

14 траўня Сянцоў абвясьціў бестэрміновую галадоўку з патрабаваньнем вызваліць усіх украінскіх палітвязьняў, якія знаходзяцца ў расейскіх турмах. У сувязі з гэтым прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заклікаў міжнародную супольнасьць працягваць ціск на Расею для хутчэйшага вызваленьня ўкраінцаў, якіх незаконна трымаюць за кратамі.

Вызваліць Алега Сянцова заклікалі многія праваабарончыя і грамадзкія арганізацыі.

Рэжысэр быў затрыманы ў сакавіку 2014 году расейскімі спэцслужбамі ў Крыме разам з Аляксандрам Кольчанкам. Іх абвінавацілі ў арганізацыі тэрактаў на паўвостраве. У жніўні 2015 году суд у Растове-на-Доне прысудзіў Сянцову 20 гадоў калёніі строгага рэжыму. Кольчанка атрымаў 10 гадоў калёніі. Абвінавачаныя сваю віну не прызналі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG