Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зоркі эўрапейскага кіно заклікалі вызваліць рэжысэра Алега Сянцова


Алег Сянцоў.

Эўрапейская кінаакадэмія заклікала вызваліць украінскага рэжысэра Алега Сянцова, асуджанага ў Расеі да 20 гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачваньні ў падрыхтоўцы тэрактаў. Зварот апублікаваны на сайце кінаакадэміі.

У дакумэнце пад назвай «Не дайце Алегу памерці» эўрапейскія акторы, рэжысэры і прадусары выказваюць занепакоенасьць станам здароўя Сянцова. 14 траўня ён абвясьціў бестэрміновую галадоўку з патрабаваньнем вызваліць усіх украінскіх зьняволеных у Расеі. Дзеячы кіно запатрабавалі неадкладна і без умоваў вызваліць рэжысэра.

Падпісалі зварот такія вядомыя рэжысэры, як Кшыштаф Занусі, Вім Віндэрс, Стывен Долдры, Бэртран Тавэрньё. Члены эўрапейскай кінаакадэміі ўжо зьвярталіся з патрабаваньнем вызваліць Сянцова ў 2014 годзе.

Алег Сянцоў быў затрыманы ў анэксаваным Расеяй Крыме ў 2014 годзе. У жніўні 2015 году расейскі суд прызнаў яго вінаватым у падрыхтоўцы тэрактаў на паўвостраве і прысудзіў да 20 гадоў турмы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG