Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПЭН-Цэнтар ЗША просіць Тылерсана дамагчыся вызваленьня Сянцова


Паказ фільму "Працэс" пра Алега Сянцова.

Дзеячы сусьветнай культуры і журналістыкі зьвярнуліся да дзяржсакратара ЗША Рэкса Тылерсана з просьбай дамагчыся вызваленьня ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова, асуджанага расейскімі ўладамі паводле абвінавачваньня ў тэрарыстычнай дзейнасьці на тэрыторыі анэксаванага Крыму.

Адкрыты ліст разьмешчаны на сайце Амэрыканскага ПЭН-Цэнтра. Яго аўтары падкрэсьліваюць, што крымінальны перасьлед Сянцова зьяўляецца адказам на крытыку анэксіі паўвыспы, зь якой адкрыта выступаў асуджаны.

Публікацыя звароту прымеркаваная да трэцяй гадавіны арышту Алега Сянцова.

Выканаўчы дырэктар PEN AMERICA С’юзан Насэл заявіла, што адмова прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна прызнаць беспадстаўнасьць абвінавачваньняў у дачыненьні да Сянцова сьведчыць пра абыякавасьць і жорсткасьць расейскіх уладаў. Яна заклікала неадкладна вызваліць рэжысэра.

Сярод тых, хто паставіў свае подпісы пад зваротам — рэжысэр Вім Вэндэрс і пісьменьнік Салман Рушдзі.

У жніўні 2015 году ўкраінскі кінарэжысэр Алег Сянцоў быў прысуджаны ваенным судом у Растове-на-Доне да 20 гадоў у калёніі строгага рэжыму — яго прызналі вінаватым у «стварэньні на тэрыторыі Крыму тэрарыстычнай супольнасьці». Рэжысэр не прызнаў сваёй віны.

XS
SM
MD
LG