Да 2050-га году насельніцтва Расеі скароціцца да 133 мільёнаў чалавек. Да такой высновы прыйшлі экспэрты Дэпартамэнту па эканамічных і сацыяльных пытаньнях ААН. Калі верыць прагнозу, то, у параўнаньні з 2015 годам, насельніцтва Расеі скароціцца амаль на 20 мільёнаў чалавек.
Па дадзеных Расстату, летась узровень нараджальнасьці ў Расеі ўпаў на 10 працэнтаў — гэта самы высокі паказчык за апошняе дзесяцігодзьдзе. У краіне да гэтага часу захоўваецца натуральнае зьмяншэньне насельніцтва^; па прагнозах Расстату яно будзе расьці.
Сярэдняя працягласьць жыцьця ў Расеі складае 72,5 года. Экспэрты раней называлі прычынамі малой працягласьці жыцьця высокі аб’ём спажываньня алькаголю, няправільнае харчаваньне і маларухомы лад жыцьця.
У пачатку траўня прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін у сваім «травеньскім указе» даручыў павысіць працягласьць жыцьця расейцаў да 78 гадоў да 2024 году. Прэзыдэнт запатрабаваў ад ураду павялічыць долю расейцаў, якія займаюцца фізычнай культурай і вядуць здаровы лад жыцьця, да 55 працэнтаў.