Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чалавек, які страціў усю сям’ю пры пажары ў Кемераве, хоча стаць дэпутатам ад «Адзінай Расеі»


Ігар Вострыкаў (у цэнтры)
Ігар Вострыкаў (у цэнтры)

Грамадзянскі актывіст з расейскага Кемерава Ігар Вострыкаў, які страціў жонку, сястру і траіх дзяцей у пажары ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» ў Кемераве, хоча стаць дэпутатам абласнога савету Кузбасу.

Напярэдадні ён падаў заяўку на ўдзел ва ўнутрыпартыйных праймерыз «Адзінай Расеі» ў якасьці самавылучэнца, — паведамляе сайт «Сибирь.Реалии» са спасылкай на крыніцы ў рэгіянальным аддзяленьні партыі. На сайце партыі паведамляецца, што Вострыкаў беспартыйны і зьяўляецца індывідуальным прадпрымальнікам.

Прыём заявак ад прэтэндэнтаў завяршыўся 15 траўня. Усяго жыхары рэгіёну павінны абраць 46 дэпутатаў, у кожнай з акругаў «Адзіная Расея» выставіць свайго кандыдата.

Пажар у гандлёва-забаўляльным цэнтры ў Кемераве адбыўся 25 сакавіка. Паводле афіцыйных дадзеных, загінулі 60 чалавек, у іх ліку больш за 40 дзяцей.

Пасьля паста Ігара Вострыкава ў сацсетках ВКонтакте, які набраў мільён праглядаў, жыхары гораду выйшлі да абласной адміністрацыі патрабаваць адстаўкі губэрнатара Амана Тулеева.

Вострыкаў удзельнічаў у некалькіх мітынгах родных і блізкіх загінулых і пацярпелых у пажары ў Кемераве, а таксама публікаваў відэазварот да прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна, «каб расказаць, што адбываецца ў нашай краіне». Ён рэзка крытыкаваў дзеяньні ратавальнікаў і пажарных, якія працавалі пры пажары ў «Зімовай вішні» і казаў пра карумпаванасьць і непрафесіяналізм Кемераўскіх чыноўнікаў.

Цяпер Вострыкаў вядзе ўласнае расьсьледаваньне трагедыі ў гандлёвым цэнтры і стварыў рух «Голас народу» «каб правесьці рэформу МНС і змагацца з карупцыяй».

У Расеі зьменшылі колькасьць ахвяраў пажару ў Кемераве

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG