Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз дасьць Беларусі 130 тысяч эўра на машыны для сабак з мытні


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Менская цэнтральная мытня і Міністэрства інвэстыцыяў Польшчы (ад імя Эўразьвязу) падпісалі грантавы кантракт на праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі для ўзмацненьня кіналягічных службаў мытні, піша сайт беларускай мытні.

Праект будзе рэалізаваны супольна з Падатковай адміністрацыяй польскага гораду Беластоку: поўная сума на праект складае 220 тысяч эўра, беларускаму боку дастануцца 130 тысяч. Грошы пойдуць на закупліваньне спэцыяльных транспартных сродкаў для перамяшчэньня службовых сабак і навучаньне супрацоўнікаў кіналягічных службаў

«У цэлым рэалізацыя гэтага праекту накіраваная на барацьбу з арганізаванай злачыннасьцю, недапушчэньне крымінальнай дзейнасьці і перамяшчэньня празь мяжу кантрабандных альбо абмежаваных тавараў, — піша беларуская мытня. — Павышэньне мабільнасьці супрацоўнікаў кіналягічных службаў дазволіць з большай эфэктыўнасьцю ажыцьцяўляць мытны кантроль, асабліва ў частцы перамяшчэньня забароненых тавараў».

Празь беларуска-польскую мяжу рэгулярна спрабуюць правозіць кантрабанду, у тым ліку часта нелегальна возяць цыгарэты. Так, у мінулым месяцы на мяжы затрымалі грамадзяніна Беларусі з 450 тысячамі пачкаў кантрабандных цыгарэт. Сабакі на мытні патрэбны для пошуку наркотыкаў і выбухоўкі, але могуць быць натрэніраваныя і на тытунёвыя вырабы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG