Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі затрымалі грузавік зь Беларусі са сьвінінай, схаванай у муцэ


Сайт Рассельгаснагляду паведамляе, што на мытні ў Смаленскай вобласьці пры праверцы грузавіка, які, паводле дакумэнтаў, вёз муку, знайшлі палеты са сьвіным шпікам.

Як патлумачыў кіроўца, тавар пагрузілі ў Ашмянах Гарадзенскай вобласьці, там жа ён атрымаў суправаджальныя дакумэнты на «тавар прыкрыцьця». Паводле дакумэнтаў, грузавік вёз муку з Калінінградзкай вобласьці Расеі ў Маскоўскую.

На ўпакоўках са сьвінінай былі зьнішчаныя цэтлікі з указаньнем паходжаньня. Рассельгаснагляд тлумачыць гэта двума фактарамі: неспрыяльнай сытуацыяй з афрыканскай чумой сьвіньняў у Беларусі альбо тым, што сьвініну нелегальна везьлі з краінаў ЭЗ у Расею.

Груз затрымалі, пасьля лябараторнай праверкі «будзе прынятае рашэньне пра яго ўтылізацыю».

Зь 10 красавіка Расея ўвяла абмежаваньні на пастаўкі беларускай сьвініны. На сайце Рассельгаснагляду паведамляецца, што генэтычны матэрыял афрыканскай чумы сьвіньняў (АЧС) быў знойдзены ў сасісках «Кракаўскія» і каўбасе варанай «Часнычны Смак» Гомельскага мясакамбінату.

Гомельскі мясакамбінат: прадукцыя, у якой у Расеі знайшлі чуму сьвіней, туды не пастаўлялася

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG