Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія мытнікі злавілі беларуса з 450 тысячамі пачкаў кантрабандных цыгарэт


Апэратыўнікі Падляскага мытна-падатковага ўпраўленьня затрымалі каля польска-літоўскай мяжы 34-гадовага грамадзяніна Беларусі, які спрабаваў правезьці кантрабандай 450 тысяч пачкаў цыгарэт, схаваных у польскай фуры. Мяркуючы па тэхнічных зьвестак у файлах фота, гэта адбылося 20 красавіка.

Паводле дакумэнтаў, мужчына меў везьці груз торфу, але мытнікі выявілі праз рэнтген сховішча кантрабанды, аб’ёмы якой называюць «гіганцкімі». Адны толькі страты зь неатрыманых акцызных збораў склалі б 10 млн злотых – каля 2,9 млн даляраў.

Супраць беларуса распачалі крымінальную справу, яму пагражае да 10 год зьняволеньня. Тавар канфіскаваны, фура накіраваная на стаянку мытнага дэпартамэнту.

Канфіскаваная партыя не рэкордная па аб’ёмах. Так, у сьнежні 2016 году палякі злавілі кантрабандыстаў, якія везьлі зь Беларусі 718 тысяч пачкаў цыгарэт у цыстэрнах для транспартаваньня газу, за месяц да таго — партыю ў 10 млн цыгарэт (паўмільёна пачкаў), якія, паводле дакумэнтаў, меліся быць сынгапурскай мэбляй. Рэкорд для прыватнага аўто, не грузавіка, — 18,5 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG