Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Некаторыя расейскія дыпляматы ў ЗША сачылі за перабежчыкамі з Расеі, — CNN


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Амэрыканская тэлекампанія CNN расказала са спасылкай на афіцыйных асобаў ЗША, што сярод дзясяткаў расейскіх дыпляматаў, высланых з ЗША ў мінулым месяцы, былі меркаваныя шпіёны.

Дыпляматы, якіх нібыта падазравалі ў шпіянажы, расказвае CNN, сачылі за перабежчыкамі з Расеі і іхнымі сем’ямі, якія перасяліліся ў ЗША. Прынамсі ў адным выпадку расейцы сачылі за чалавекам, які атрымаў новую ідэнтычнасьць паводле праграмы абароны ЦРУ. Гэты і іншыя эпізоды далі падставы меркаваць, што расейцы рыхтаваліся зрабіць нешта нядобрае з «ворагамі Крамлю», расказалі CNN прадстаўнікі выведкі і праваахоўных органаў.

ЦРУ і Белы дом адмовіліся ад камэнтароў CNN, расейская амбасада не адказала на просьбу аб камэнтары.

Такія зьвесткі зьявіліся неўзабаве пасьля таго, як у Вялікай Брытаніі ў сакавіку былі атручаныя былы супрацоўнік расейскай выведкі Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка Юлія — Брытанія і ЗША папярэджвалі, што расейскае кіраўніцтва можа разглядаць палітычныя забойствы ў замежжы як «прымальны» спосаб дзеяньня. Тым часам у Расеі машына зьбіла на пешаходным пераходзе аднаго распрацоўнікаў нэрвова-паралітычнага рэчыва «Навічок», якім, меркавана, атруцілі Скрыпаля.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG