Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The Telegraph: у паліцыі ёсьць падазраваныя ў атручваньні Скрыпаля, яны ў Расеі


Брытанская паліцыя і спэцслужбы ідэнтыфікавалі галоўных падазраваных у атручваньні ў Солсбэры Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі. Яны знаходзяцца на тэрыторыі Расеі.

Пра гэта піша газэта The Telegraph са спасылкай на крыніцы.

Імёны падазраваных газэта не называе, аднак падкрэсьлівае, што ў апошні час у расьсьледаваньні замаху на Скрапалёў адбыўся «прарыў». Сьледчыя вывучылі запісы з камэраў відэаназіраньня, а таксама сьпісы пасажыраў, якія ляцяць у Брытанію, а затым пакінулі яе. На падставе гэтых і іншых дадзеных былі вылічаныя меркаваныя падазраваныя.

Газэта падкрэсьлівае, што ў паліцыі могуць узьнікнуць цяжкасьці, калі яна зьвернецца да Расеі з запытам ня толькі аб выдачы, але і аб допыце падазраваных — як гэта адбылося з падазраванымі ў забойстве ў Лёндане Аляксандра Літвіненкі.

Сяргей і Юлія Скрыпалі былі атручаны 4 сакавіка. Абодва выжылі пасьля замаху — былы агент ГРУ працягвае лячэньне ў шпіталі ў Солсбэры, Юлія адтуль выпісана, аднак не кантактуе з прэсай, і яе месцазнаходжаньне не раскрываецца. Устаноўлена, што яны атручаныя нэрвова-паралітычнай атрутай «Навічок», які, па шэрагу сьведчаньняў, вырабляўся ў СССР і Расеі. Брытанскія ўлады наўпрост абвінавачваюць Маскву ў датычнасьці да атручваньня Скрыпалёў. Расея гэта адмаўляе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG