Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ў Краснаярскім краі супрацоўнікі калёніі зьбівалі вязьняў пад «Палёт Валькірыяў»


Ілюстрацыйнае фота

Сьледчы камітэт Расеі пачаў крымінальную справу аб зьбіцьці зьняволеных супрацоўнікамі папраўчай калёніі ў Краснаярскім краі пасьля публікацыі відэа.

Ролік зьявіўся на Youtube 21 красавіка, на ім некалькі людзей у форме Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў шыхтуюць зьняволеных уздоўж сьцен, пасьля чаго заводзяць па адным у душавую, дзе б’юць па галаве і па целе.

«Паводле папярэдняй вэрсіі сьледзтва, у пэрыяд з 2012 году па 21 красавіка 2018 году, больш дакладна дата і час не ўстаноўлены, знаходзячыся ў адзінай памяшканьні камэрнага тыпу папраўчай калёніі № 43, разьмешчанай у пасёлку Акцябрскі, неўсталяваныя супрацоўнікі ўпраўленьня Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў Расеі па Краснаярскім краі ўжывалі гвалт да асуджаных», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы Сьледчага камітэту Расеі.

Справа заведзеная паводле артыкулу «перавышэньне службовых паўнамоцтваў з прымяненьнем гвалту».

Ролік даўжынёй 14 хвілін быў апублікаваны на Youtube 21 красавіка. Сцэны зьбіцьця адбываюцца ў калідоры і душавой, дзе гучна грае клясычная музыка, у тым ліку «Палёт Валькірыяў» Рыхарда Вагнэра. Супрацоўнікі ФСВП ужываюць нецэнзурную лексыку. Некалькі зьняволеных стаяць у калідоры на «расьцяжцы»: тварам да сьцяны, рукі за галавой, з шырока расстаўленымі нагамі. Асуджаных па адным заводзяць у душавую, дзе адзін з супрацоўнікаў задае ім пытаньні, суправаджаючы іх ударамі па целе і галаве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG