Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камандзіра пажарных, якія тушылі пажар у Кемераве, абвінавацілі ў сьмерці 37 чалавек


Пажар у гандлёвым цэнтры ў Кемераве, відэа МНС РФ, 24 сакавіка 2018
Пажар у гандлёвым цэнтры ў Кемераве, відэа МНС РФ, 24 сакавіка 2018

Сьледчы камітэт РФ распачаў крымінальную справу па артыкуле аб халатнасьці ў дачыненьні да камандзіра пажарнага зьвяна ў Кемераве Сяргея Геніна. Яно займалася тушэньнем пажару ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» 25 сакавіка.

Афіцыйны прадстаўнік СК Сьвятлана Пятрэнка заявіла, што сьледзтва лічыць, што менавіта з прычыны дзеяньняў пажарнага атраду Геніна загінулі 37 чалавек з 64, і ў бліжэйшы час ён будзе затрыманы.

«Па вэрсіі сьледзтва Генін пры тушэньні пажару ў гандлёвым цэнтры "Зімовая вішня" зайшоў у палаючы будынак праз заходні ўваход. Адзін з супрацоўнікаў далажыў яму пра знаходжаньне на чацьвёртым паверсе ў кіназалі № 2 вялікай колькасьці людзей, у тым ліку дзяцей, і паказаў на разьмешчаны непасрэдна ля заходняга ўваходу лесьвічны марш як на самы кароткі шлях да кіназалі», — сказала яна.

Але Генін, па яе словах, гэтую інфармацыю праігнараваў. «Супрацоўнікамі супрацьпажарнай службы быў страчаны час, які мог быць выкарыстаны для выратаваньня і эвакуацыі людзей у бясьпечнае месца. У выніку халатнасьці дзеяньняў Геніна загінулі ня менш як 37 чалавек, якія знаходзіліся ў момант пажару на чацвёртым паверсе гандлёвага цэнтру „Зімовая вішня“ у кіназалі № 2», — адзначыла Пятрэнка.

Зараз у Кемераве па справе аб пажары ў «Зімовай вішні» арыштаваныя 9 чалавек:

  • Былая начальніца інспэкцыі буднагляду па Кемераўскай вобласьці Танзілія Камкова. Сьледзтва лічыць, што яна ня стала закрываць гандлёвы цэнтар, хоць ён не адпавядаў стандартам пажарнай бясьпекі, з той прычыны, што яе сын, як мяркуецца, быў зьвязаны з кампаніяй-уласьнікам гандлёвага цэнтру «Кемераўскім кандытарскім камбінатам».
  • Юлія Багданава, гендырэктар «Кемераўскага кандытарскага камбіната», якому належала будынак гандлёвага цэнтра «Зімовая вішня». Багданава па дакумэнтах адказвала ў гандлёвым цэнтры за пажарную бясьпеку.
  • Супрацоўнік прыватнага ахоўнага прадпрыемства Сяргей Анцюшын, які, паводле заявы СК, адключыў сыстэму пажарнага апавяшчэньня ў момант трагедыі. Па словах Анцюшына, у гандлёвым цэнтры былі ўвесьчасныя праблемы з сыгналізацыяй, пра якія ён казаў начальству, з прычыны якіх ён быў вымушаны пэрыядычна яе адключаць.
  • Фармальная саўладальніца гандлёвага цэнтру Надзея Суддзёнак. Падчас суда па абраньні меры стрыманьня яна заявіла, што ў будынку адбыўся падпал. Яе суд арыштаваў на два месяцы, яе родныя і блізкія лічаць яе невінаватай і просяць прыцягнуць да адказу сапраўдных уладальнікаў будынка.
  • Тэхнічны дырэктар «Зімовай вішні» Георгі Собалеў, які адказваў за тэхнічную бясьпеку будынку. Падчас суду па абраньні меры стрыманьня Собалеў заявіў, што «у апошнія моманты ўсе сыстэмы працавалі спраўна». Таксама ён заявіў, што сам дапамагаў каардынаваць выратавальныя працы.
  • Ігар Палазіенка, дырэктар кампаніі «Сыстэмны інтэгратар», якая распрацоўвала і ўсталёўвала супрацьпажарную сыстэму ў «Зімняй вішні». Падчас суду ён заявіў, што сыстэма пажарнай сыгналізацыі была адключаная ўручную за 15 хвілінаў да ўзгараньня. Па словах Палазіенкі, апошняя праверка пажарнай сыстэмы праходзіла 20 сакавіка 2018 году, пасьля гэтага ніякіх заявак аб непаладках ад супрацоўнікаў «Зімовай вішні» не паступала.
  • Адказны за пажарную бясьпеку «Зімовай вішні», электраманцёр «Сыстэмнага інтэгратара» Аляксандр Нікіцін. Раней у СМІ паведамлялася, што ў Нікіцін нібыта ня меў профільнай адукацыі ў сфэры бясьпекі, гэтак жа як і вопыту працы, нібыта па адукацыі ён — кухар. Пазьней адвакаты Нікіціна заявілі, што ў яго ёсьць дакумэнты, якія пацьвярджаюць яго кваліфікацыю, а таксама досьвед працы з сыстэмамі сыгналізацыі. Яго арыштавалі гэтак жа на два месяцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG