Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчыя ня ўгледзелі злачынства ў тым, што кіраўнік агракамбінату падстрэліў двух сабак


Ілюстрацыйнае фота

Кіраўнік агракамбінату «Ўсход» Віктар Рабцаў у студзені з пнэўматычнай стрэльбы параніў двух сабак, што бегалі па фэрме. У інтэрнэце сабралі больш за 13 тысяч подпісаў, патрабуючы звальненьня і крымінальнага перасьледу Рабцава. Але Сьледчы камітэт не знайшоў у яго дзеяньнях складу злачынства, піша TUT.BY.

«Судова-вэтэрынарная экспэртыза паказала, што нанесеныя сабакам пашкоджаньні не зьяўляюцца калецтвам», — патлумачыла TUT.BY афіцыйная прадстаўніца Магілёўскага ўпраўленьня Сьледчага камітэту Аксана Салянюк.

Зоаабаронцы патрабуюць звольніць Рабцава і завесьці супраць яго крымінальную справу. Пэтыцыю да старшыні Магілёўскага аблвыканкаму ўжо падпісалі больш за 13 тысяч чалавек.

Паводле відавочцаў, кіраўнік агракамбінату «Ўсход» 7 студзеня пачаў страляць па сабаках на тэрыторыі фэрмы. Шчанюку-паўгодку куля трапіла ў вока, а 12-гадоваму сабаку прабіла шыю і зачапіла трахею. Лекаваньне жывёл аплацілі валянтэры.

Віктар Рабцаў тлумачыў, што ня цэліў у сабак, а хацеў адпудзіць, бо ім ня месца на малочна-таварным комплексе.

Буслы прыляцелі. Ці мерзнуць птушкі ў Беларусі халоднай вясной

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG