Ня толькі благое адбываецца на белым сьвеце і трапляе ў стужку навінаў — кожную суботу Свабода нагадвае пра аптымістычныя, станоўчыя, пазытыўныя падзеі, тэмы і асобаў.
На Дзень Волі сабралі 100% неабходнай сумы. Краўдфандынг працягваецца
На плятформе talaka.org завяршыўся збор сродкаў на сьвяткаваньне сотых угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі. На момант публікацыі 21 сакавіка сабралі 35 310 рублёў, збор сродкаў будзе працягвацца.
У Менску прэзэнтавалі «Падарожжа ў БНР» Сяргея Шупы і ўспаміны Івонкі Сурвілы
20 сакавіка ў менскім «культурным інкубатары» «Ок-16» былі прэзэнтаваныя адразу два выданьні ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе». Першае — грунтоўнае дасьледаваньне пад назвай «Падарожжа ў БНР» журналіста Радыё Свабода Сяргея Шупы. Другая прэзэнтаваная кніга — новае, дапоўненае выданьне ўспамінаў Івонкі Сурвілы «Дарога», прымеркаванае да 100-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
Беларускія паралімпійцы вярнуліся на радзіму з трыюмфам
Беларускія паралімпійцы вярнуліся на радзіму з трыюмфам. Фота
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны

Паралімпійская зборная Беларусі вярнулася з паўднёвакарэйскага Пхёнчхану. У нацыянальным аэрапорце спартоўцам зладзілі ўрачыстую сустрэчу. Беларускія паралімпійцы заваявалі 12 мэдалёў (чатыры залатыя, чатыры срэбныя і чатыры бронзавыя) і занялі восьмае месца ў мэдальным заліку. Гэта самая пасьпяховая зімовая Паралімпіяда ў гісторыі Беларусі.
Фільм «Жоўты пясочак» паводле Быкава сабраў амаль 2 мільёны праглядаў на YouTube. А кіраўніцтва БТ казала, што «ніхто глядзець ня будзе»
За месяц мастацкі фільм «Жоўты пясочак» рэжысэра Аляксея Туровіча набраў у YouTube больш за 1 мільён 800 тысяч праглядаў, і кожную гадзіну лічба працягвае расьці. Гледачы пакінулі звыш 2 тысяч камэнтароў, а таксама больш за 4 тысячы падабаек і дызлайкаў.
Стваральнік Maps.me і Fabby заснаваў інвэстыцыйны фонд «Бульба» для беларускіх стартапаў
Беларускі прадпрымальнік Юры Мельнічак, вядомы па праграмах Maps.me і Fabby, супольна з былым топ-мэнэджэрам «Атлант-М» і «Трайпл» Андрэем Аўсіевічам заснаваў інвэстыцыйны фонд Bulba Ventures. Фонд будзе займацца падтрымкай беларускіх ІТ-стартапаў, ужо супрацоўнічае з OneSoil (падвышэньне прадукцыйнасьці сельскай гаспадаркі праз аналіз зьвестак і машыннае навучаньне) і WannaBy (тэхналёгіі дапоўненай рэальнасьці і кампутарнага зроку).