Паралімпійская зборная Беларусі вярнулася з паўднёвакарэйскага Пхёнчхану, дзе з 9 да 18 сакавіка праходзілі XII зімовыя Паралімпійскія гульні. У нацыянальным аэрапорце спартоўцам зладзілі ўрачыстую сустрэчу.
Беларускія паралімпійцы заваявалі 12 мэдалёў (чатыры залатыя, чатыры срэбныя і чатыры бронзавыя) і занялі восьмае месца ў мэдальным заліку. Гэта самая пасьпяховая зімовая Паралімпіяда ў гісторыі Беларусі. Супернікамі беларусаў былі прадстаўнікі 47 іншых краінаў.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў