Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Барысаве разгледзіць новую справу аб дзедаўшчыне ў Печах


Вайсковая частка ў Печах, Барысаў. Ілюстрацыйнае фота

Трэцяя за два месяцы крымінальная справа аб дзедаўшчыне ў вайсковым гарадку Печы трапіла ў суд Барысава і Барысаўскага раёну.

«Будуць судзіць сяржанта за злоўжываньні. Паводле сьледзтва, ударыў кулаком шараўгоца, забіраў у салдат мабільныя тэлефоны і званіў зь іх сам, прымушаў падначаленых купляць яму харчы і цыгарэты. Справа толькі паступіла ў суд, працэс яшчэ не прызначаны, але, хутчэй за ўсё, пачнецца ўжо ў красавіку», — распавёў карэспандэнту Свабоды супрацоўнік суду Дзьмітры Крывела.

Паводле матэрыялаў справы на сяржанта, злачынныя дзеяньні адбываліся ў пэрыяд зь ліпеня па кастрычнік 2017 году, у тым ліку падчас праверкі сьледчымі 72-га вучэбнага цэнтру ў сувязі са сьмерцю на тэрыторыі часткі шарагоўца Аляксандра Коржыча.

У пачатку сакавіка ў Барысаўскім судзе пачаліся два працэсы над вайскоўцамі 72-га вучэбнага цэнтру. Прапаршчыка Ігара Хішчанку судзяць за зьбіваньне і зьдзекі з салдат. Паводле сьледзтва, ён ужываў да салдат электрашокер. Начальніка службы фізычнай падрыхтоўкі вучэбнага цэнтру падпалкоўніка Дзьмітрыя Кісялара абвінавачваюць у атрыманьні хабару ад вайскоўцаў часткі за станоўчыя адзнакі. Абодва працэсы завяршаюцца. Прысуд Дзьмітрыю Кісялару будзе абвешчаны 29 сакавіка, прапаршчыку Ігару Хішчанку — 30 сакавіка.

Гвалт у войску

Што такое Печы і чаму адтуль шмат кепскіх навінаў?

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG