Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі Мінюст арыштаваў усе актывы расейскага «Газпрому» ва Ўкраіне


Міністэрства юстыцыі Ўкраіны спагнала з расейскага газавага манапаліста «Газпром» 100 млн грыўняў (3,8 млн даляраў) на карысьць дзяржаўнага бюджэту. Пра гэта 20 сакавіка паведаміў міністар юстыцыі Ўкраіны Паўло Пятрэнка, паведамляе DW.

Паводле Пятрэнкі, згодна з рашэньнем украінскага суду карпарацыя прызнаная вінаватай у злоўжываньнях на ўкраінскім энэргарынку, і на яе накладзены штраф у памеры 6 мільярдаў даляраў.

«Мы ўжо зьнялі частку сродкаў — усё, што меў „Газпром“ на тэрыторыі Ўкраіны, было апісана, арыштавана і спагнана ў дзяржаўны бюджэт. Гэта больш за 100 млн грыўняў», — адзначыў Пятрэнка.

Міністар юстыцыі таксама падкрэсьліў, што будзе дамагацца выкананьня рашэньня суду і ў іншых краінах, зь якімі ў Кіева «ёсьць адпаведныя дамовы».

Што тычыцца рашэньня Стакгольмскага арбітражу, які абавязаў «Газпром» даплаціць «Нафтагазу» за недапастаўкі ўзгодненых аб’ёмаў газу для транзыту, Пятрэнка адзначыў, што цяпер «Нафтагаз Украіны» робіць адпаведныя захады для запуску працэсу спагнаньня гэтых сродкаў.

28 лютага Стакгольмскі арбітраж абавязаў «Газпром» даплаціць ўкраінскаму «Нафтагазу» кампэнсацыю ў суме 4,63 мільярда даляраў ЗША за недапастаўкі «Газпромам» ўзгодненых аб’ёмаў газу для транзыту. Па выніках дзьвюх арбітражных спраў у Стакгольме «Газпром» павінен заплаціць 2,56 мільярда даляраў ЗША на карысьць «Нафтагазу».

Стакгольмскі сындром. Чым завершыцца новая газавая вайна між Расеяю і Ўкраінаю

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG