Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: Украіна пераадолела крытычную газавую сытуацыю


Пятро Парашэнка

Па словах прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнка, гэта стала магчымым дзякуючы рэзкаму павелічэньню колькасьці паставак газу з краін ЭЗ.

Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Укртрансгаза 3 сакавіка.

«Па стане на 10:00 сытуацыя з забесьпячэньнем газам стабілізавалася», — заявіў прэзыдэнт.

Ён дадаў, што Украіна павялічыла пастаўкі газу з Польшчы, Славакіі і Вэнгрыі і разам з тым цалкам выконвае абавязальніцтвы па транзыце газу ў ЭЗ.

2 сакавіка расейскі газавы манапаліст «Газпром» заявіў, што прысутпае да скасаваньня ўсіх раней заключаных з Украінай кантрактаў.

Старшыня праўленьня кампаніі Аляксей Мілер растлумачыў, што гаворка ідзе пра скасаваньне ня толькі кантракту на пастаўку газу ўкраінскім спажыўцам, але і дагавору на транзыту газу ў Эўропу. Абодва гэтыя кантракты павінны былі дзейнічаць да канца 2019 году.

Мілер патлумачыў гэта тым, што нядаўняе рашэньне Стакгольмскага арбітражу істотна парушыла інтарэсы «Газпрому».

«Арбітры аргумэнтавалі сваё рашэньне рэзкім пагаршэньнем стану ўкраінскай эканомікі. Мы катэгарычна супраць таго, каб за наш кошт вырашаліся эканамічныя праблемы Ўкраіны. У такой сытуацыі працяг дзеяньня кантрактаў для "Газпрому" зьяўляецца эканамічна немэтазгодным і нявыгадным. "Газпром" вымушаны неадкладна пачаць працэдуру скасаваньня кантрактаў з НАК "Нафтогаз Украіны" на пастаўку і транзыт газу ў Стакгольмскім арбітражы», — заявіў Мілер.

28 лютага стала вядома, што арбітраж Гандлёвай палаты Стакгольму часткова задаволіў патрабаваньні ўкраінскай кампаніі «Нафтогаз», пастанавіўшы, што «Газпром» павінен заплаціць ёй $4,63 млрд за недапастаўкі газу па транзытнай дамове. Раней той жа арбітраж абавязаў «Нафтогаз» выплаціць «Газпрому» $2 млрд за ўжо пастаўлены газ, а таксама працэнты за пратэрміноўку (0,03% за кожны дзень з 22 сьнежня 2017 году), і штогод (да заканчэньня тэрміну кантракту ў канцы 2019 года ) закупляць у «Газпрама» па 5 млрд куб. м газу. Такім чынам, «Газпром» застаўся вінны «Нафтогазу» каля $ 2,6 млрд.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG