Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 тэмаў тыдня, якія вы маглі прапусьціць


Некаторыя найбольш цікавыя публікацыі Свабоды мінулага тыдня.

Бел-чырвона-белы парад на роварах па Мангэтане

Беларусы Нью-Ёрку правялі 11 сакавіка роварны парад зь бел-чырвона-белымі сьцягамі па Мангэтане. Акцыя была прысьвечаная 100 годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Новы лідэр сацыял-дэмакратаў. Хто ён і куды іх павядзе

Герой «Інтэрвію тыдня» — новы, нядаўна абраны старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў. Зь ім размаўляе Віталь Цыганкоў.

Стывэн Гокінг і яго жыцьцё ва ўласных словах

Стывэн Гокінг, бліскучы фізык, які памёр у сераду ва ўзросьце 76 гадоў у Кембрыджы, ніколі не атрымліваў Нобэлеўскай прэміі. Але яго кніга «Кароткая гісторыя часу» зрабіла яго зоркай далёка па-за межамі сваёй галіны навукі.

У Нацыянальным гістарычным музэі адкрылася выстава да 100-годзьдзя БНР

​На выставе прадстаўленыя дакумэнты, фатаздымкі з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музэю Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры і мастацтва, Нацыянальнага гістарычнага архіву, Цэнтральнага архіву КДБ Рэспублікі Беларусь, Горадзенскага гісторыка-археалягічнага музэю, прыватных збораў.​

Катаваў электрашокерам, біў па галаве, забіраў грошы

У Барысаўскім раённым судзе працягваецца суд над прапаршчыкам Ігарам Хішчанкам, які служыў у 72-м вучэбным цэнтры, што ў мікрараёне Печы.

Беларусы сярод самых нелюбімых народаў у палякаў

Адна з найбуйнейшых польскіх сацыялягічных лябараторыяў «Цэнтар дасьледаваньня грамадзкай думкі» (CBOS) правяла дасьледаваньне наконт сымпатыяў палякаў да іншых народаў. Беларусы апынуліся ў канцы сьпісу. Польскія інтэлектуалы тлумачаць, чаму​.

Ад XVI стагодзьдзя і пазьней. Найстарэйшыя масты Беларусі, якія служаць дагэтуль

Сёлета пасьля некалькіх інцыдэнтаў Міністэрства транспарту і камунікацый залічыла ў «аварыйныя канструкцыі» масты ў пяці гарадах Беларусі. Усе яны збудаваныя паводле аднаго праекту ў 1980-я. Тым часам у Беларусі існуюць нашмат больш старыя масты, якія дагэтуль спраўна функцыянуюць. Свабода адшукала найстарэйшыя дзейныя канструкцыі ў кожнай вобласьці.

«Ня хочам, каб нас патруцілі»

​37 тысяч жыхароў Берасьця пратэстуюць супраць будаўніцтва новага заводу. «Вы зразумейце, сьвінец можна есьці, як яблык», — супакойвае людзей галоўны інжэнэр кампаніі «АйПаўэр», якая будуе завод па вытворчасьці аўтамабільных акумулятараў. Свабода на месцы разьбіралася, што так турбуе берасьцейцаў.

«Можа нехта стане мне родным». Жанчына, якую пазбавілі дзеяздольнасьці, шукае апекуна

Як сьняданак уплывае на страту вагі

Большасьць дыетолягаў сыходзяцца на думцы, што сьняданак — добрая рэч. Але ці сапраўды ён можа дапамагчы пахудзець?

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG