Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская чыгунка расказала, куды беларусы езьдзілі на вялікіх выходных

Чыгуначны вакзал «Менск-Пасажырскі», ілюстрацыйнае фота
Чыгуначны вакзал «Менск-Пасажырскі», ілюстрацыйнае фота

З 7 па 11 сакавіка Беларуская чыгунка перавезла больш за 261 тысячу пасажыраў. У статыстыку ўвайшлі квіткі, прададзеныя ў цягнікі з нумараванымі месцамі, без уліку прыгарадных цягнікоў.

Максымальны пасажырапаток назіраўся ў апошні працоўны дзень мінулага тыдня, 7 сакавіка, і ў нядзелю 11 сакавіка. У цягніках міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнэс-клясы Беларуская чыгунка перавезла 176 тысяч пасажыраў, цягнікамі міжнародных ліній — 85 тысяч пасажыраў.

Унутры краіны найпапулярнейшыя былі цягнікі зь Менску ў абласныя цэнтры — Гомель, Берасьце і Віцебск. Агулам на гэтыя тры маршруты прыпала 55% перавозак.

Сярод замежных кірункаў найпапулярнейшы быў маршрут Менск — Вільня: 3000 пасажыраў. Усяго цягнікамі Беларускай чыгункі па маршруце Беларусь — Літва — Беларусь на вялікіх выходных скарысталіся 6000 чалавек. Цягнікі Менск — Львоў — Менск перавезьлі каля тысячы пасажыраў.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG