Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэдаль імя Ханжанкова ўручаць «за гераічны ўчынак»


Сяргей Ханжанкоў у сваёй менскай кватэры, 2013 год
Сяргей Ханжанкоў у сваёй менскай кватэры, 2013 год

13 сакавіка, у дзень нараджэньня Сяргея Ханжанкова, рух салідарнасьці «Разам» ладзіць вечарыну памяці палітычнага вязьня савецкага рэжыму 1960-70 гадоў.

Падчас вечарыны, акрамя выступаў, прысьвечаных памяці вядомага беларускага дысыдэнта, упершыню адбудзецца ўзнагароджаньне мэдалём імя Ханжанкова. Аўтар і распрацоўнік бронзавай узнагароды — менскі скульптар Гэнік Лойка. Імя ляўрэата назаве камісія, у склад якой увайшлі 15 грамадзкіх актывістаў.

Мэдаль імя Ханжанкова
Мэдаль імя Ханжанкова

Кіраўніцтва руху узяло на сябе абавязаньні ўшанаваць памяць Сяргея Ханжанкова падчас жалобнай цырымоніі разьвітаньня ў гэтыя дні два гады таму. Ханжанкова ня стала 16 сакавіка.

«Гэта тлумачыцца ня толькі тым, што Сяргей Мікалаевіч быў адным з заснавальнікаў нашай арганізацыі, актыўным удзельнікам практычна ўсіх акцый руху і непасрэдным ініцыятарам некаторых зь іх (напрыклад, акцыі ўшанавання памяці Рут Уолер), але і тым, што тэма шасьцідзясятнікаў і дысыдэнцтва па-ранейшаму застаецца белай плямай у гісторыі Беларусі», — гаворыцца ў паведамленьні руху салідарнасьці «Разам».

Кіраўніцтва руху прыняло рашэньне раз на год, у дзень народзінаў Сяргея Ханжанкова 13 сакавіка, прысуджаць ўзнагароду «за гераічны ўчынак». Распрацавана адпаведнае Палажэньне аб узнагародзе.

Вясной 1962 году паўстала так званая «група Ханжанкова», якая мелася падарваць «глушылку» («радыястанцыю № 3») паміж вуліцамі Даўгабродзкай і Чырвоназоркавай у Менску. У траўні 1963-га ўдзельнікаў арыштавалі. Георгі Сярогін і Сяргей Ханжанкоў былі асуджаныя на 10 гадоў, Віктар Храпавіцкі — на 8 гадоў пазбаўленьня волі. Ханжанкоў адмовіўся пісаць прашэньне аб памілаваньні і правёў у зьняволеньні ўвесь тэрмін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG