Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША пра «справу Рыбкі»: «Гэта вельмі дзіўная гісторыя»


Насьця Рыбка. Фота з інстаграму

У Дзярждэпартамэнце ведаюць пра затрыманьне Насьці Рыбкі ў Тайляндзе і ўпэўненыя, што ў выпадку, калі ў яе заявах будзе «што-небудзь вельмі цікавае», супрацоўнікі амэрыканскай амбасады ў Тайляндзе праінфармуюць Вашынгтон пра гэта.

Пра гэта заявіла прадстаўніца Дзярждэпартамэнту Гэзэр Наўэрт. Пры гэтым яна ўдакладніла, што Рыбка не зьяўляецца грамадзянкай ЗША, а амэрыканскае пасольства аказвае дапамогу і падтрымку толькі сваім грамадзянам. Адказваючы на пытаньне аб тым, ці цікавыя амэрыканскім уладам магчымыя паказаньні Насьці Рыбкі аб умяшаньні Расеі ў выбары ў ЗША, Наўэрт сказала: «Гэта вельмі дзіўная гісторыя».

Насьця Рыбка стала вядомая пасьля расьсьледаваньня апазыцыянэра Аляксея Навальнага аб магчымых карупцыйных сувязях мільярдэра Алега Дзерыпаскі і намесьніка кіраўніка ўраду Расеі Сяргея Прыходзька. Улетку 2016 году алігарх і чыноўнік, плаваючы разам на яхце, нібыта абмяркоўвалі ўмяшаньне ў амэрыканскія выбары. На гэтай яхце ў ліку іншых дзяўчат з эскорт-агенцтваў была і Насьця Рыбка. Пазьней яна расказала аб тым, што адбывалася на яхце Дзерыпаскі ў сваёй кнізе і сацыяльных сетках.

Што вядома пра Насьцю Рыбку — бабруйскую «сэкс-паляўнічую», якая здала расейскага алігарха

У канцы лютага Настасься Вашукевіч і Аляксандар Кірылаў, больш вядомыя як Насьця Рыбка і Алекс Лесьлі, былі затрыманыя ў Тайляндзе, як сьцьвярджаецца, за правядзеньне незаконнага сэкс-трэнінгу. Пасьля затрыманьня Вашукевіч зьвярнулася па дапамогу да амэрыканскіх спэцслужбаў. Яна заявіла пра гатоўнасьць расказаць нейкія падрабязнасьці аб умяшаньні Крамля ў выбары прэзыдэнта ЗША ў 2016 годзе, сьцьвярджаючы, у прыватнасьці, што ў яе ёсьць некалькі гадзін запісаў перамоваў Дзерыпаскі, які адзін час супрацоўнічаў з Полам Манафортам — былым начальнікам штабу кампаніі Дональда Трампа.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG