У Аўганістане ахвярамі некалькіх нападаў талібаў сталі як найменей 30 чалавек.
У суботу раніцай стала вядома, што адзін нападнік падарваўся ля будынку штабу NATO у Кабуле. Загінулі як найменей два чалавекі, каля 10 атрымалі раненьні.
Аўганскія ўлады паведамілі, што ахвярамі сталі як ваенныя, так і мірныя грамадзяне. Неўзабаве мясцовыя СМІ напісалі пра некалькі нападаў талібаў на базы аўганскай арміі.
Агенцтва Reuters адзначае, што напады адбыліся неўзабаве пасьля завяршэньня візыту ў Аўганістан прадстаўнікоў NATO, якія паабяцалі падтрымку прэзыдэнту Ашрафу Гані ў барацьбе з талібамі.