Урад Аўганістану абвясьціў 28 студзеня днём жалобы пасьля таго як напярэдадні ў сталіцы краіны, Кабуле, ад выбуху загінулі больш за 100 чалавек.
27 студзеня ў цэнтры Кабулу адбыўся магутны выбух. Напад адбыўся на шматлюднай плошчы Садарат, каля шматлікіх урадавых будынкаў, замежных пасольстваў і крамаў. Паводле зьвестак МУС, баявік-самагубца скарыстаўся «хуткай», каб праехаць праз пункты пропуску.
Групоўка «Талібан» узяла адказнасьць за напад.
Гэтая атака адбылася праз тыдзень пасьля нападу на гатэль Intercontinental у Кабуле, у выніку якога загінулі як найменей 30 чалавек, сярод іх 14 — замежнікаў, у тым ліку — украінцы. Адказнасьць за тэракт таксама ўзяла на сябе групоўка «Талібан».