Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у Кабуле: загінулі больш за 60 чалавек


Больш за 60 чалавек загінулі і як найменей 150 пацярпелі ў выніку выбуху ў сталіцы Аўганістану Кабуле 27 студзеня. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на афіцыйныя крыніцы.

Выбух адбыўся ў раёне, дзе знаходзяцца замежныя амбасады Швэцыі, Індыі і Інданэзіі, а таксама ўпраўленьне паліцыі і прадстаўніцтва Эўразьвязу. Сьцьвярджаецца, што зламысьнік выкарыстаў машыну хуткай дапамогі і бесьперашкодна праехаў на адзін з кантрольна-прапускных пунктаў. На наступным КПП кіроўцу спыніла ахова, пасьля чаго ён прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне.

Адказнасьць за тэракт узяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Талібан».

Сёньняшні тэракт у Кабуле — трэці з пачатку году. 4 студзеня тэрарыст-сьмяротнік прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне побач з паліцэйскім блокпастом. Загінулі больш за 10 чалавек, больш за 20 пацярпелі. 20 студзеня радыкальныя ісламісты напалі на гатэль Intercontinental. Тады загінулі 18 мірных грамадзянаў, сярод якіх — сямёра грамадзянаў Украіны.

XS
SM
MD
LG