Лінкі ўнівэрсальнага доступу

New York Times: ЦРУ пашырае таемныя апэрацыі супраць талібаў


Газэта New York Times паведамляе, што ЦРУ пашырае свае таемныя апэрацыі ў Аўганістане, каб узмацніць паляваньне на баевікоў-талібаў.

У дакладзе ад 22 кастрычніка цытуюцца дзьве неназваныя амэрыканскія службовыя асобы, якія сьцьвярджаюць, што ЦРУ разгорне невялікія групы дасьведчаных афіцэраў і прыватных падрадчыкаў разам з аўганскімі сіламі для выкананьня гэтага заданьня.

У дакладзе гаворыцца, што гэтыя апэрацыі будуць праводзіцца пад кантролем Аддзелу спэцыяльнай дзейнасьці ЦРУ. Газэта паведамляе, што пастаўленая заданьне зьяўляецца сьведчаньнем штораз большай ролі ЦРУ ў стратэгіі барацьбы з тэрарызмам, вызначанай прэзыдэнтам Дональдам Трампам.

ЦРУ адмовілася камэнтаваць пашырэньне сваёй ролі ў Аўганістане. Раней ЦРУ надавала больш увагі барацьбе з баевікамі «Аль-Каіды» і аказаньню дапамогі выведвальнай службе Аўганістану, чым ўдзелу ў баях непасрэдна супраць аўганскіх талібаў. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у жніўні, што ён паслабіць абмежаваньні на пошукі і паляваньне на баевікоў. «Забойцы павінны ведаць, што ім няма дзе схавацца, што няма месца па-за дасяжнасьцю амэрыканскай моцы і амэрыканскай зброі», — сказаў Трамп. У апошнія месяцы вайскоўцы ЗША значна нарошчваюць свае ўдары па талібах у Аўганістане, у тым ліку і з выкарыстаньнем бесьпілётнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG