Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўзнагародзіў біятляністак ордэнамі «За асабістую мужнасьць»


Беларускія біятляністкі на алімпійскім пʼедэстале

Кіраўнік Беларусі павіншаваў беларускіх біятляністак з золатам у эстафэце, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнамі «За асабістую мужнасьць» Надзею Скардзіну, Ірыну Крыўко, Дзінару Алімбекаву і Дар’ю Домрачаву. Менавіта ў такім парадку выступала чацьвёрка ў эстафэце.

Акрамя гэтага, Лукашэнка надаў званьне «Заслужаны майстар спорту» Надзеі Скардзіне, Ірыне Крыўко і Дзінары Алімбекавай. Дар’я Домрачава атрымала гэтае званьне ў 2010 годзе.

Беларуская каманда біятляністак здабыла 22 лютага залатыя мэдалі ў эстафэце 4 на 6 кілямэтраў. За тры дні да заканчэньня Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане зборная Беларусі з двума золатамі і срэбрам займае 13 месца ў агульнакамандным мэдалёвым заліку.

«Я безь біятлёну не магу». Маці і першая трэнэрка Дзінары Алімбекавай пра яе алімпійскі посьпех

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG