Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія біятляністкі выйгралі алімпійскую эстафэту. Другое золата для зборнай Беларусі

Дар'я Домрачава зь сяброўкамі па камандзе пасьля фінішу
Дар'я Домрачава зь сяброўкамі па камандзе пасьля фінішу

22 лютага беларуская каманда біятляністак змагалася за алімпійскія мэдалі ў эстафэце 4 на 6 кілямэтраў. Вынікам адладжанай працы стала золата Гульняў-2018.

Да пачатку гонкі фаварытамі называліся Нямеччына, Францыя і Італія. Беларусь разам зь вялікай групай камандаў прэтэндавала на трэцюю пазыцыю. Галоўнымі канкурэнткамі ў барацьбе за п’едэстал былі нарвэжкі, швэдкі, украінкі.

Беларуская чацьвёрка стартавала ў наступным парадку: Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава і Дар’я Домрачава, якая ў Пхёнчхане ўжо стала срэбнай прызэркай у мас-старце. Пры дакладнай стральбе іх мэдалёвыя шанцы расцэньваліся як высокія.

Як беларускія біятляністкі перамаглі ў алімпійскай эстафеце. Фотагалерэя

Надзея Скардзіна на старце першага этапу...
1/15 Надзея Скардзіна на старце першага этапу...
22 лютага беларуская каманда біятляністак перамагла ў алімпійскай эстафэце 4 па 6 кілямэтраў.
... і на агнявым рубяжы
2/15 ... і на агнявым рубяжы
22 лютага беларуская каманда біятляністак перамагла ў алімпійскай эстафэце 4 па 6 кілямэтраў.
Дзінара Алімбекава сэнсацыйна вывела беларусак зь пятага на трэцяе месца
3/15 Дзінара Алімбекава сэнсацыйна вывела беларусак зь пятага на трэцяе месца
22 лютага беларуская каманда біятляністак перамагла ў алімпійскай эстафэце 4 па 6 кілямэтраў.
Дар'я Домрачава на заключным этапе вывела беларусак у лідэры
4/15 Дар'я Домрачава на заключным этапе вывела беларусак у лідэры
22 лютага беларуская каманда біятляністак перамагла ў алімпійскай эстафэце 4 па 6 кілямэтраў.
Дар'і Домрачавай спатрэбіліся тры дадатковыя патроны на другім агнявым рубяжы, але гэта не перашкодзіла ёй захаваць першае месца
5/15 Дар'і Домрачавай спатрэбіліся тры дадатковыя патроны на другім агнявым рубяжы, але гэта не перашкодзіла ёй захаваць першае месца
22 лютага беларуская каманда біятляністак перамагла ў алімпійскай эстафэце 4 па 6 кілямэтраў.
6/15
22 лютага беларуская каманда біятляністак перамагла ў алімпійскай эстафэце 4 па 6 кілямэтраў.
Пераможны фініш
7/15 Пераможны фініш
22 лютага беларуская каманда біятляністак перамагла ў алімпійскай эстафэце 4 па 6 кілямэтраў.
8/15
22 лютага беларуская каманда біятляністак перамагла ў алімпійскай эстафэце 4 па 6 кілямэтраў.
9/15
22 лютага беларуская каманда біятляністак перамагла ў алімпійскай эстафэце 4 па 6 кілямэтраў.
10/15
22 лютага беларуская каманда біятляністак перамагла ў алімпійскай эстафэце 4 па 6 кілямэтраў.
Гэта другі мэдаль для Домрачавай на гэтых гульнях пасьля срэбра ў гонцы з масавым стартам.
11/15 Гэта другі мэдаль для Домрачавай на гэтых гульнях пасьля срэбра ў гонцы з масавым стартам.
22 лютага беларуская каманда біятляністак перамагла ў алімпійскай эстафэце 4 па 6 кілямэтраў.
12/15
22 лютага беларуская каманда біятляністак перамагла ў алімпійскай эстафэце 4 па 6 кілямэтраў.
З улікам трыюмфу ў Сочы-2014 Домрачава стала адзінай у гісторыі біятлёну чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкай
13/15 З улікам трыюмфу ў Сочы-2014 Домрачава стала адзінай у гісторыі біятлёну чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкай
22 лютага беларуская каманда біятляністак перамагла ў алімпійскай эстафэце 4 па 6 кілямэтраў.
Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава і Дар'я Домрачава
14/15 Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава і Дар'я Домрачава
22 лютага беларуская каманда біятляністак перамагла ў алімпійскай эстафэце 4 па 6 кілямэтраў.
15/15
22 лютага беларуская каманда біятляністак перамагла ў алімпійскай эстафэце 4 па 6 кілямэтраў.
Previous slide
Next slide

Пасьля першага этапу настрой беларускіх заўзятараў быў ня самы лепшы — Надзея Скардзіна перадала эстафэту Ірыне Крыўко толькі дзясятай. Тая адчувальна палепшыла справы — была пятая на сваім рубяжы.

І ўжо сапраўдную сэнсацыю ўчыніла Дзінара Алімбекава, якая пры дакладнай стральбе забясьпечыла Дар’і Домрачавай трэцюю пазыцыю. Найлепшая беларуская біятляністка чыста прайшла першую палову і тройчы прамахнулася на другім этапе, скарыстаўшы запасныя патроны. Але гэтага хапіла для агульнай перамогі, Дар'я ўпэўнена абышла прадстаўніц Швэцыі і Францыі, якія падзялілі другое і трэцяе месцы.

За тры дні да заканчэньня Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане зборная Беларусі з двума золатамі і срэбрам займае 13-е месца ў агульнакамандным мэдалёвым заліку — пасярэдзіне сьпісу з трох дзясяткаў краін, чые прадстаўнікі станавіліся чэмпіёнамі і прызэрамі зімовых Гульняў-2018.

Сёньня з Паўднёвай Карэі ў Беларусь вярнуліся фрыстайлісты, у іх ліку і чэмпіёнка Пхёнчхану Ганна Гуськова. Пачынаючы ад 1998 году выхаванцы галоўнага трэнэра Мікалая Казекі стабільна здабываюць узнагароды, прычым тры апошнія Алімпіяды гэта мэдалі найвышэйшай вартасьці.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG