Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяніс Краўчук, які прагаласаваў тройчы, зьвярнуўся ў Сьледчы камітэт


Старшыня камісіі паказвае бюлетэнь Дзяніса Краўчука, якія скарыстаўся кодам 000-179, каб прагаласаваць тройчы
Старшыня камісіі паказвае бюлетэнь Дзяніса Краўчука, якія скарыстаўся кодам 000-179, каб прагаласаваць тройчы

Грамадзкі актывіст Дзяніс Краўчук, які падчас датэрміновага галасаваньня прагаласаваў на трох розных участках Менску бязь менскай рэгістрацыі, накіраваў заяву ў Сьледчы камітэт з просьбай правесьці праверку дзеяньняў участковых выбарчых камісій, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Актывіст грамадзкага руху «Дзея» Дзяніс Краўчук пабачыў у інтэрнэце паведамленьне пра тое, што адміністрацыя навучальных устаноў прастаўляе алоўкам студэнтам у пашпарт пэўныя лічбы і пасьля ўладальнікі такіх пашпартоў ходзяць па некалькіх участках і галасуюць на іх.

Дзяніс паставіў сабе лічбы 000-179 і таксама паспрабаваў прагаласаваць на двух выбарчых участках у менскіх школах, фіксуючы гэта на камэру мабільнага тэлефона.

«На апошнім участку № 73 я зьвярнуўся да сябра камісіі з пытаньнем, ці законная ўвогуле выдача мне бюлетэня. Старшыня пачала апраўдвацца і казаць, што мяне ўнясуць у нейкі дадатковы сьпіс выбаршчыкаў дадзенага ўчастку, а таксама патэлефануюць на ўчастак па месцы маёй рэгістрацыі (к.п. Нарач) і „адмацуюць“ мяне адтуль. Варта адзначыць, што і гэтая прапанаваная камісіяй працэдура незаконная», — напісаў у сваёй скарзе Краўчук.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына 18 лютага заявіла, што відэа, дзе мужчына галасуе на двух участках, — правакацыя. Ці зьвязаная заява Лідзіі Ярмошынай з «кодам 000-179», невядома. Ярмошына заявіла, што ў адным месцы мужчына прад’явіў дамову аб найме жылога памяшканьня, у другім сказаў, што страціў усе дакумэнты, і яму дазволілі прагаласаваць.

Мясцовыя выбары — 2018: што гэта было?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG