Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня. Якая доля апазыцыйных дэпутатаў у новаабраных мясцовых саветах


Паводле папярэдніх дадзеных Цэнтарвыбаркаму, кандыдат ад незарэгістраванай Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Валер Білібуха стаў адзіным прадстаўніком дэмакратычнай апазыцыі, якога абралі дэпутатам па выніках мясцовых выбараў.

Вальшчыка лесу Білібуху паўторна абралі ў Першамайскі сельсавет Бярозаўскага раёну на Берасьцейшчыне. Цягам мінулых чатырох гадоў ён таксама быў адзіным апазыцыйным дэпутатам у Беларусі ў мясцовых саветах.

УЖЫВУЮ. Мясцовыя выбары, пасьляслоўе: вынікі і рэакцыі

У нядзелю 18 лютага ў Беларусі прайшлі выбары дэпутатаў мясцовых саветаў. Паводле ЦВК, датэрмінова прагаласавалі рэкордныя 34,95%, але сумарная яўка недацягнула да рэкорду: 77,05%. Выбары адбыліся, паводле папярэдніх зьвестак ЦВК, на 18 110 акругах — на ўсіх, акрамя адной, дзе адзіны кандыдат зьняў кандыдатуру яшчэ да пачатку выбараў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG