Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатара выбуху на Мангэтане асудзілі на два пажыцьцёвыя тэрміны


Ахмад Хан Рахімі.
Ахмад Хан Рахімі.

Акруговы суд Мангэтану прысудзіў да двух пажыцьцёвых тэрмінаў 30-гадовага Ахмада Хана Рахімі, прызнаўшы яго вінаватым у арганізацыі тэракту ў нью-ёрскім раёне Чэлсі ў верасьні 2016 году, калі раненьні атрымалі ня менш за трыццаць чалавек. Пра гэта паведамляе CNN.

Суд таксама абавязаў Рахімі выплаціць больш за паўмільёна даляраў кампэнсацыі пацярпелым пры выбуху. Сам абвінавачваны заявіў, што ня каецца і падкрэсьліў, што на злачынства яго падштурхнула стаўленьне да мусульманаў у ЗША.

Ахмада Хана Рахімі чакае судовы працэс у Нью-Джэрсі, дзе ён, па вэрсіі сьледзтва, заклаў яшчэ адну бомбу. Яна выбухнула незадоўга да пачатку дабрачыннага маратону. Людзей выбухам не закранула.

Паліцыя выйшла на сьлед Рахімі неўзабаве пасьля выбуху ў Чэлсі — па адбітках пальцаў, якія ён пакінуў на выбуховым прыстасаваньні, якое не спрацавала. 19 верасьня 2016 году пасьля пагоні, якая суправаджалася перастрэлкай, ён быў арыштаваны ў мястэчку Ліндэн у Нью-Джэрсі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG