Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 тэмаў тыдня, пра якія варта ведаць


Вокладка кнігі Насьці Рыбкі

Некаторыя найбольш цікавыя публікацыі Свабоды мінулага тыдня.

Раённая гімназія траціць на абавязковую падпіску 10 тысяч рублёў. Як працуе сыстэма прымусовай падпіскі на дзяржаўныя выданьні

Копіі дакумэнтаў, табліцы разнарадак, сьведчаньні людзей, сумы выдаткаў і тлумачэньні чыноўнікаў.

Звольнены рэдактар Якубовіч распавёў пра прычыны адстаўкі і як зьяўляліся скандальныя публікацыі ў «Советской Белоруссии»

Былы галоўны рэдактар «СБ. Беларусь сегодня» Павал Якубовіч у вялікім інтэрвію Свабодзе падсумоўвае вынікі кіраваньня прэзыдэнцкай газэтай цягам амаль чвэрці стагодзьдзя.

«Ходзіць і сьмяецца ў вочы». Як жывуць вызваленыя Лукашэнкам забойцы

Рэпартаж Свабоды зь вёскі Пухавічы, дзе 9 гадоў таму трое мясцовых жыхароў забілі аднавяскоўца, але засталіся на свабодзе.

Вядоўца Бонд, біятляністка Назарава і фэміністка Захарэвіч спрачаюцца пра адмову «Формулы-1» ад грыд-гёрлз

Чэмпіянат у аўтагонках клясы «Формула-1» адмовіўся ад паслугаў мадэлек, так званых грыд-гёрлз, якія выходзяць на трасу перад стартам. Паводле арганізатараў, гэта больш не адпавядае каштоўнасьці брэнду і супярэчыць сучасным сацыяльным нормам. Ці патрэбныя вялікаму спорту прыгожыя дзяўчаты?

Гэта не Расея. Што пішуць эўрапейскія турысты, якія пабывалі ў Беларусі па 5-дзённым «бязьвізе»

Бязьвізавы ўезд у Беларусь на 5 дзён даў магчымасьць заходнім эўрапейцам наведаць Менск і іншыя гарады краіны і падзяліцца сваімі ўражаньнямі ад вандровак. Свабода сабрала некаторыя з такіх водгукаў на заходніх сайтах.

Вянок памяці. Генадзь Гарбук

​7 лютага памёр народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук, які аддаў тэатру і кіно больш за 60 гадоў свайго жыцьця, зь іх 56 ён служыў у Купалаўскім тэатры. Генадзю Гарбуку было 83 гады. Актора ўспамінаюць калегі і крытыкі.

Як вазочнік рыхтуецца да спаборніцтваў у Карэі

Як вазочнік рыхтуецца да спаборніцтваў у Карэі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:08:57 0:00

22-гадовы вазочнік-саначнік Вадзім Ліпінскі едзе на Паралімпіяду. Перад адлётам на зборы ён паказаў, як праходзіць яго дзень у Менску, і расказаў пра свой лёс.

Што вядома пра Насьцю Рыбку — бабруйскую «сэкс-паляўнічую», якая здала расейскага алігарха

​Настасься Вашукевіч (або Косьціна, або Башухевіч?), 27 год (або 21?), родам з Бабруйску. Сьцьвярджала, што мае сына, якому ўжо 9 год. Распавядала шмат фантастычных гісторыяў: нібыта пісала алігархаў на дыктафон, нібыта працавала на «Хартыю»…​

«Ім ня плацяць заробкаў, а яны выйграюць мэдалі на чэмпіянаце Эўропы». Спартовы журналіст пра беларускі спорт і шанцы на Алімпіядзе

У «Інтэрвію тыдня» — вядомы беларускі спартовы журналіст Сяргей Шчурко. Ён ацэньвае шанцы беларускай зборнай на Алімпіядзе, заяўляе, што ніякай стратэгіі ў беларускім спорце не існуе, тлумачыць, што грошы расьпесьцілі хакеістаў, і зьдзіўляецца, як можна заўзець за тых, хто заўсёды прайграе.​

Трыюфм Літвы, роспач Беларусі, — нямецкі гісторык пра падзеі 100 гадоў таму ў Вільні, Менску і Кіеве

​У швайцарскай газэце Neue Zürcher Zeitung (NZZ) нямецкі гісторык Фэлікс Акерман апублікаваў вялікі артыкул пра юбілеі незалежнасьці БНР, УНР і іншых краін, якія ўзьнікалі 100 гадоў таму на абломках Расейскай імпэрыі.​

XS
SM
MD
LG