Раней паведамлялася пра 63 загінулых.
27 студзеня 2018 у цэнтры Кабулу адбыўся магутны выбух. Па дадзеных паліцыі, напад адбыўся на шматлюднай плошчы Садарат, ля шматлікіх урадавых будынкаў, замежных пасольстваў і крамаў. Паводле зьвестак МУС, баявік скарыстаўся «хуткай», каб праехаць праз пункты пропуску.
Групоўка «Талібан» узяла адказнасьць за напад.
Гэтая атака адбылася праз тыдзень пасьля нападу на гатэль Intercontinental у Кабуле, у выніку якога загінулі як найменей 30 чалавек, сярод іх 14 — замежнікаў, у тым ліку — украінцы. Адказнасьць за тэракт узяла на сябе групоўка «Талібан».