Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія ўлады папярэдзілі пра пакараньне за ўдзел у акцыях апазыцыі


Аляксей Навальны падчас сустрэчы з прыхільнікамі ў Калінінградзе.

Бліжэйшы вялікі мітынг пратэсту заплянаваны ў Маскве на 28 студзеня.

У Расеі пракуратура Масквы папярэдзіла грамадзян аб тым, што дэманстрацыя 28 студзеня на Цьвярской вуліцы не ўхваленая ўладамі, а ўдзел у ёй будзе карацца па законе. Як гаворыцца ў заяве расійскага ведамства, арганізатары мерапрыемства праігнаравалі прапановы альтэрнатыўных маршрутаў для правядзеньня акцыі. Раней у Міністэрстве ўнутраных спраў Расеі папярэдзілі, што паліцыя будзе жорстка перашкаджаць парушэньням закона на масавых акцыях і мітынгах напярэдадні выбараў прэзыдэнта.

На 28 студзеня па закліку расійскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага ў Расеі заплянаваная так званая «забастоўка выбаршчыкаў». Апазыцыянэр заявіў пра пачатак байкоту выбараў пасьля таго, як 25 сьнежня Цэнтральная выбарчая камісія РФ адмовілася зарэгістраваць яго ў якасьці кандыдата на выбарах прэзыдэнта Расеі, спасылаючыся на наяўнасьць у палітыка судзімасьці па «справе Кіраўлесу».

Выбары прэзыдэнта Расеі заплянаваныя на 18 сакавіка 2018 года.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG