Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Маскве разгледзіць пазоў Мінюсту Расеі ў ліквідацыі фонду Навальнага


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

Мяшчанскі суд Масквы сёньня разглядае пазоў Міністэрства юстыцыі Расейскай Фэдэрацыі да фонду «Пяты час году», які забясьпечвае працу штабоў апазыцыянэра Аляксея Навальнага.

Ведамства сьцьвярджае, што ў дзейнасьці фонду выяўлены парушэньні, і просіць ліквідаваць яго. Прадстаўнікі Аляксея Навальнага мяркуюць, што гэты пазоў — палітычнае рашэньне, каб перашкодзіць працы штабоў апазыцыйнага палітыка.

У лістападзе мінулага году ведамства пачало пазаплянавую праверку фонду праз заяву пракрамлёўскага юрыста Ільлі Рамясло, які абвінавачвае Навальнага і начальніка яго штабу Леаніда Волкава ў махінацыі і заявіў, што дзейнасьць фонду не адпавядае таму, што напісана ў статуце арганізацыі.

Праз фонд «Пяты час году» праходзіла вялікая частка плацяжоў, якія паступаюць у якасьці ахвяраваньняў на выбарчую кампанію. Згодна з фінансавай справаздачай кампаніі Навальнага, усяго са сьнежня 2016 году яна атрымала больш як 275 мільёнаў рублёў ахвяраваньняў. Большая частка гэтых грошай была выдаткаваная на зарплаты супрацоўнікаў штабоў.

Навальны ня быў дапушчаны да выбараў прэзыдэнта праз прысуд у справе «Кировлеса». Яго штабы цяпер працуюць як «штабы забастоўкі выбарнікаў», да якой Навальны заклікаў сваіх прыхільнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG