Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларускі шпіён» застанецца ва Ўкраіне пад арыштам да 16 лютага


Грамадзянін Беларусі Юры Палітыка, затрыманы ва Ўкраіне праз падазрэньне ў шпіянажы. Ліст з турмы

Сьледзтва агучыла складанасьці ў выстаўленьні абвінавачаньня ў шпіянажы беларускаму грамадзяніну.

Сьледзтва ў справе «беларускага шпіёна» Юрыя Палітыкі ініцыявала падоўжаньне ягонага арышту да 16 лютага, матывуючы гэта тым, што ня можа скласьці абвінаваўчы акт з прычыны прамаруджваньня падазраваным працэсу азнаямленьня з матэрыялам крымінальнай справы.

Суд падтрымаў адпаведнае хадайніцтва сьледчага Чарнігаўскага ўпраўленьня СБУ, нягледзячы на пярэчаньні Юрыя Палітыкі ды ягонага адваката.

Паводле сьледзтва, Юры Палітыка «наўмысна зацягвае працэс азнаямленьня з матэрыяламі дасудовага расьсьледаваньня».

У судовым рашэньні адзначаецца, што сьледчы ў часе судовага паседжаньня прывёў факты, якія ўказваюць на «датычнасьць падазраванага да ўчыненьня інкрымінаваных яму дзеяньняў, а таксама «зьвесткі пра існаваньне пэўных рызык, што, знаходзячыся на волі, ён можа схавацца ад органаў дасудовага расьсьледаваньня і суду ды незаконна ўплываць на сьведак у гэтай крымінальнай справе».

Беларуска-ўкраінскі шпіёнскі скандал

Грамадзянін Беларусі Юры Палітыка затрыманы летась у чэрвені ў Чарнігаве праз падазрэньне ў зборы сакрэтнай інфармацыі на карысьць Расеі. Пазьней у Службе бясьпекі Ўкраіны паведамілі, што сьледзтва «не сьцьвярджае шпіёнства з боку грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на карысьць Расейскай Фэдэрацыі».

Беларусу пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 10 да 15 гадоў з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасьці.

Маці «беларускага шпіёна», арыштаванага ў Чарнігаве: «Ня веру, што сын працаваў на КДБ»

Украінскія экспэрты выказвалі меркаваньні, што справа затрыманага ў Беларусі ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі — адказ менавіта на затрыманьне беларускага грамадзяніна ў Чарнігаве. У КДБ Беларусі Свабодзе паведамілі, што працягваюць расьсьледаваньне справы журналіста Паўла Шаройкі, які абвінавачваецца ў шпіянажы. Пра тэрміны завяршэньня сьледзтва і пачатку суду ў КДБ пакуль ня кажуць.

XS
SM
MD
LG