Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як даць рады стрэсу


Стрэс — непазьбежны атрыбут жыцьця, але ён не павінен нам яго псаваць.

Праца, грошы, сям’я — усё гэта можа выклікаць штодзённы стрэс. Дадаюць стрэсу і навіны пра палітычныя падзеі і тэрарызм.

Галоўная задача, як лічаць мэдыкі, знайсьці правільны шлях кіраваньня стрэсам. Для гэтага ёсьць некалькі спосабаў. Можна нават дамагчыся, каб стрэс рабіў вас мацнейшымі. Гэтаму прысьвечаны артыкул у амэрыканскай газэце The New York Times.

Кантроль стрэсу

Мы ўсе нібыта ведаем, што стрэс зьвязаны з праблемамі са здароўем. Але вядома і тое, што ў шмат якіх людзей з высокім узроўнем стрэсу жыцьцё квітнее. Як гэта магчыма?

У 2012 годзе дасьледчыкі з Унівэрсытэту Wisconsin-Madison у ЗША апублікавалі вынікі грунтоўнага дасьледаваньня, якое ахапіла 28 тысяч чалавек. Удзельнікі дасьледаваньня адказвалі на два пытаньні. Вось яны.

На працягу апошніх 12 месяцаў, вы зазналі:

  • шмат стрэсу
  • памяркоўную колькасьць стрэсу
  • адносна невялікае напружаньне
  • амаль ніякага напружаньня

Які эфэкт гэты стрэс меў на ваша здароўе:

  • вялікі
  • некаторы
  • амаль ніякі
  • ніякі

Дасьледнікі аналізавалі паказчык сьмяротнасьці ў паддосьледнай групе на працягу дзевяці гадоў. Вынік быў неверагодны. Аказалася, што наяўнасьць вялікага стрэсу ў жыцьці ніяк не была зьвязана з заўчаснай сьмерцю.

Затое, паказчыкі сьмяротнасьці былі на 43 працэнты большыя ў тых, хто лічыў, што стрэс адбіваецца на яго здароўі.

Зьмяніце сваё ўспрыманьне стрэсу

Як вядома, розум і цела непарыўна зьвязаныя паміж сабой. На стрэс можна глядзець па-рознаму. Вы можаце разумець яго як нешта, што сее хаос у вашым целе, або як нешта, што дае сілу і энэргію для пераадоленьня нягодаў.

Вы можаце разважаць так:

1. Падчас стрэсу мой арганізм выпрацоўвае адрэналін і картызол. Маё сэрца б’ецца хутчэй.

  • Прывычная рэакцыя: Стрэс павялічвае ў мяне рызыку разьвіцьця сардэчна-судзінных хваробаў і інфаркту.
  • Альтэрнатыўны погляд: Маё сэрца працуе цяжэй, і маё цела мабілізуе энэргію, каб падрыхтавацца да праблемы.

2. Калі я нэрвуюся, рэакцыя цела на стрэс павялічвае частату дыханьня.

  • Прывычная рэакцыя: Маё пачашчанае дыханьне зьяўляецца прыкметай хваляваньня. Я перажываю пра тое, як стрэс ўплывае на маё псыхічнае і фізычнае здароўе.
  • Альтэрнатыўны погляд: Мне трэба зрабіць глыбокі ўздых. Пачашчанае дыханьне азначае, што арганізм пасылае больш кіслароду да мозгу, адпаведна, я больш ясна мысьлю.

3. Калі я нэрвуюся, рэакцыя сэрца і сардэчна-судзіннай сыстэмы выклікае павышаны ціск.

  • Прывычная рэакцыя: Я адчуваю, як у мяне павышаецца крывяны ціск. Гэта ня можа быць добра для майго здароўя.
  • Альтэрнатыўны погляд: Рэакцыя судзіннай сыстэмы дазваляе большай колькасьці кіслароду і пажыўных рэчываў трапіць у мышцы. Я адчуваю сябе мацней і гатовы да рашэньня задачы, якая перада мной стаіць.

Кожнаму зразумела, што прыклады альтэрнатыўнага погляду, прыведзеныя вышэй, — гэта найлепшы варыянт стаўленьня да стрэсу. Тым больш, што гэта праўда. Стрэс можа быць і карысным, калі вы ня будзеце надта ім пераймацца.

Шкодным бывае так званы дыстрэс — працяглае псыха-фізыялягічнае напружаньне, якое прыводзіць да цяжкіх наступстваў для псыхікі і саматыкі чалавека.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG