Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня прысуд за акцыю ў Асьвенціме. Сярод абвінавачаных — беларусы. ВІДЭА

абноўлена

17 студзеня ў раённым судзе польскага гораду Асьвенцім будзе абвешчаны прысуд удзельнікам пэрформансу каля музэю Аўшвіц-Біркенаў. У Асьвенціме знаходзяцца журналісты Радыё Свабода Алесь Пілецкі і Ўладзь Грыдзін.

​24 сакавіка 2017 году разьдзетыя дагала маладыя людзі завесілі лёзунг «Arbeit Macht Frei» расьцяжкай з надпісам «Love». Яны спрабавалі прыкаваць сябе адзін да аднаго кайданкамі. Падчас акцыі два ўдзельнікі-беларусы зарэзалі ягня.

Суд над удзельнікамі акцыі «Love Macht Frei», сярод якіх чацьвёра беларусаў, палякі, грамадзянін Нямеччыны і асоба з двайным грамадзянствам, ад жніўня 2017 году ідзе ў раённым судзе Асьвенціму. 8 студзеня падсудныя выступілі з апошнім словам.

Для шараговых удзельнікаў пракурор просіць 1 год 4 месяцы зьняволеньня кожнаму (пакараньне можа быць адбытае ў выглядзе 32 гадзін сацыяльнай працы на месяц).

Беларусам Мікіту Валадзько і Адаму Бяляцкаму, якіх сьледзтва лічыць арганізатарамі акцыі, пагражае 2 гады 2 месяцы і 2 гады 6 месяцаў зьняволеньня адпаведна. Іх абвінавачваюць таксама ў забойстве жывёлы.

Адам Бяляцкі — сын вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Свой удзел у акцыі і судовым працэсе ён асабіста пацьвердзіў Радыё Свабода.

«Я габрэй. Мае сваякі загінулі падчас Галакосту», — беларускі ўдзельнік пэрформансу ў Асьвенціме чакае прысуду ў Польшчы

«Мы нічога ня ведалі пра забойства ягняці». Удзельнік акцыі ў Асьвенціме кажа, што яго падманулі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG