Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Золатавалютныя рэзэрвы Нацбанку за сьнежань зьменшыліся на 100 мільёнаў даляраў


Ілюстрацыйнае фота

Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі на 1 студзеня склалі 7,3 мільярда даляраў. У сьнежні 2017 году рэзэрвовыя актывы зьнізіліся амаль на 98,4 мільёна даляраў пасьля росту ў лістападзе на 18,4 мільёна даляраў.

Як паведамляе Нацыянальны банк Беларусі, уплыў на сьнежаньскую дынаміку аказала плянавае пагашэньне вонкавых і ўнутраных абавязаньняў на суму большяк паўмільярда даляраў.

У той жа час паступалі сродкі ад продажу Нацбанкам і Міністэрствам фінансаў Беларусі аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, ад экспартных мытаў на нафту і нафтапрадукты, крэдыт Эўразійскага фонду стабілізацыі і разьвіцьця, крэдыт ураду Расеі.

У цэлым па выніках 2017 году, як адзначае Нацбанк, прырост рэзэрваў склаў 2 мільярды 388 мільёнаў даляраў.

Арыенцір —10 мільярдаў даляраў

Згодна з «Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год», аб’ём міжнародных рэзэрвовых актываў на 1 студзеня 2019 году з улікам пагашэньня ўнутраных і вонкавых абавязаньняў не павінен апусьціцца ніжэй за 6 мільярдаў даляраў.

Раней Нацыянальны банк заяўляў, што мінімальны ўзровень рэзэрваў, на які варта арыентавацца Беларусі ў будучыні, — 10 мільярдаў даляраў. Такі ўзровень задавальняў бы міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы, крэдытораў і дазваляў бы краіне пазычаць сродкі на замежных рынках капіталу на больш выгадных умовах.

Сумарная дзяржаўная запазычанасьць Беларусі перавысіла 20 мільярдаў даляраў і складае 39,3% ВУП. На гэтыя мэты ідзе блізу 10% дзяржаўнага бюджэту, у зьвязку з чым даводзіцца скарачаць сацыяльныя выдаткі.

Іосуб: «Новай рукатворнай дэвальвацыі ў агляднай будучыні мы не пабачым»

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG