Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Золатавалютныя рэзэрвы за год павялічыліся на палову. Але трэба яшчэ больш


Да міжнародных рэзэрвовых актываў Беларусі ў кастрычніку дадалося 128,6 млн даляраў. Агульная сума рэзэрваў на 1 лістапада склала 7,395 млрд даляраў.

У цэлым за студзень — кастрычнік прырост рэзэрваў склаў 2 млрд 468,1 млн даляраў (50%).

Па дзяржаўных пазыках было за месяц сплачана каля 700 млн даляраў.

Раней Нацбанк заяўляў, што мінімальны ўзровень рэзэрваў, на які варта арыентавацца Беларусі ў будучыні, — 10 млрд даляраў. Такі ўзровень задавальняў бы міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы, крэдытораў і дазваляў бы краіне пазычаць сродкі на зьнешніх рынках капіталу на больш выгадных умовах, інфармуе БелаПАН.

Старшыня Нацбанку: «Беларусь ня мае надзвычайнай патрэбы ў крэдыце МВФ»

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG