Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марыя Гайдар: Расея заканчваецца там, дзе пачынаецца Ўкраіна


Пасьля адстаўкі Міхаіла Саакашвілі з пасады кіраўніка Адэскай вобласьці яго дарадца Марыя Гайдар атрымала ад прэзыдэнта Ўкраіны прапанову перайсьці да яго і курыраваць мэдыцыну і сацыяльныя пытаньні. Ці складана працаваць з Парашэнкам пасьля Саакашвілі, і як яна будзе іх мірыць, калі апынецца зь імі ў адным пакоі?

Прапануем фрагмэнты інтэрвію Марыі Гайдар «Настоящему времени».

— Як вы атрымалі прапанову працаваць з прэзыдэнтам Украіны? (Гайдар працуе пазаштатным дарадцам Парашэнкі з сакавіку 2017 году — РС).

— Так і атрымала. Мяне запрасіў прэзыдэнт. Сустрэўся, прапанаваў мне займацца мэдыцынай і сацыяльнымі рэформамі (гэтыя ж пытаньні Гайдар курыравала і ў Саакашвілі — РС). Я пагадзілася, бо мне гэта цікава, я заўсёды гэтым займалася.

— Ён сам патэлефанаваў вам?

— Мне патэлефанавалі, паклікалі, прапанавалі, я сустрэлася. І далей ужо было канкрэтнае абмеркаваньне заданьня. Прэзыдэнт казаў, што ва Ўкраіне ідзе рэформа мэдыцыны, што рэформа мэдыцыны абавязкова патрэбная, што гэтую галіну трэба рэфармаваць, падвышаць яе эфэктыўнасьць.

— А хто вас паклікаў ва Ўкраіну?

— Ва Ўкраіну мяне паклікаў Саакашвілі. Былі людзі, якія мяне добра ведалі, яны яму мяне рэкамэндавалі і мы зь ім пазнаёміліся.

— Сумна ці не сумна быць палітыкам ва Ўкраіне? Вельмі цікава. Чаму?

— Таму што ўсё адбываецца, усё мяняецца, ёсьць адчуваньне, што нешта вырашаецца. Няма адчуваньня фармальнай гульні для галачкі. Сапраўды ёсьць канфлікт, ёсьць пытаньні. Людзі сапраўды спрабуюць вырашыць нешта, дамагчыся праўды і вераць, што можна нешта вырашыць. Пры гэтым ты адчуваеш, што ты можаш нешта зрабіць. У Расеі было гэтае адчуваньне? Не, вядома, у Расеі зусім іншае адчуваньне. Людзі ізаляваныя, яны дзесьці знаходзяцца далёка, у іх адчуваньне, што без дзяржавы яны зьнікнуць. А тут у людзей, наадварот, патэнцыял. У людзей свая зямля, свая краіна. Я сапраўды лічу, што Расея заканчваецца там, дзе пачынаецца Украіна.

— У вас грандыёзная сям’я: ваш дзядуля — пісьменьнік Аркадзь Гайдар, ваш бацька — Ягор Гайдар, рэфарматар фінансавай сыстэмы ў Расеі, вы маеце выдатную адукацыю. Чаму вы не пайшлі ў палітыку ў Расеі ці ва Ўкраіне, а заняліся мэдыцынай?

— Я магла быць і пасьпяховым чыноўнікам, і пасьпяховым карупцыянерам, калі б захацела. Але мець зносіны з людзьмі для мяне сапраўды нашмат цікавей, чым палітыка. У палітыцы ўвесь час ёсьць нейкі канфлікт. А ў тым, чым я займаюся, ёсьць магчымасьць нешта зрабіць.

Калі пачалася вайна з Украінай, гэта было вельмі траўматычна, ува мне адбылася вялікая пераацэнка каштоўнасьцяў. Калі я ўбачыла гэтую вайну, калі я ўбачыла, як людзі на гэта рэагуюць, я не магла гэтага зразумець. Я зьехала з Расеі, а потым зьявілася магчымасьць прыехаць ва Ўкраіну.

— Зь кім працаваць цікавей — з Парашэнкам або з Саакашвілі?

— О, якое пытаньне. Магу сказаць так: мне было вельмі цікава працаваць з Саакашвілі спачатку, гэта было на самай справе цікава і натхняльна. Я ніколі не думала, што ўвогуле можа быць такі ўздым, вера і наогул вельмі многія падыходы. Нейкая эўфарыя была, шмат добрага было.

З Парашэнкам не было ніякай эўфарыі, наадварот. Мяне ўсё арыентавалі, казалі: прэзыдэнта ты не ўбачыш, яму мэдыцына ня будзе цікавая, ты заблукаеш у гэтай адміністрацыі. Але я магу сказаць, што той пэрыяд, калі я распрацоўвала канцэпцыю сельскай мэдыцыны, калі яе прымалі, быў самым шчасьлівым пэрыядам у маім жыцьці. Таму што сапраўды я гэта досыць хутка зрабіла. І я бачыла, што ў прэзыдэнта ёсьць для гэтага час, што яму гэта цікава. Атрымалася вельмі эфэктыўна.

— Як вы ацэньваеце дзеяньні ўлады ў адносінах да Саакашвілі на дадзены момант?

— Я лічу, што яго ня трэба ні саджаць, ні перасьледаваць, ні дэпартаваць. Ён займаецца сваёй палітычнай дзейнасьцю. Яна зьяўляецца дастаткова нішавай, мае вялікую колькасьць канкурэнтаў. Я лічу, — гэта маё меркаваньне, маё асабістае меркаваньне — што найлепшы падыход да Саакашвілі — гэта пакінуць яго ў спакоі, няхай ён займаецца тым, чым ён займаецца.

— Калі б вы апынуліся ў адным пакоі з Парашэнкам і Саакашвілі, ці вы б змаглі знайсьці словы, каб спыніць іх канфлікт?

— Не, вядома. Я нават не ўзялася б, не ўяўляю сябе такога, шчыра кажучы. Думаю, што ў мяне нават не было б такой мэты, я б так амбіцыйна не замахнулася, каб спыніць іх канфлікт. Я б адразу сышла з гэтага пакою.

Марыя Гайдар атрымлівае ўкраінскі пашпарт ад Пятра Парашэнкі
Марыя Гайдар атрымлівае ўкраінскі пашпарт ад Пятра Парашэнкі

— Зьмяняць грамадзянства складана ці не?

— Калі ўжо быў момант, што трэба адмовіцца ад грамадзянства, я памятаю, што я моцна перажывала, вельмі плакала. У мяне было такое адчуваньне, што я як быццам ад сямʼі адмаўляюся. Але калі я гэта зрабіла, у мяне ўзьнікла пачуцьцё нейкага палёгкі. У мяне такое адчуваньне (я нікому гэта, дарэчы, не казала), што я як быццам бы з дысфункцыянальнай сямʼі сышла.

— Вы з роднымі зараз маеце зносіны? Увогуле ці вы былі ў Расеі з моманту прыняцьця ўкраінскага грамадзянства?

— Не, я не была і не зьбіраюся езьдзіць. Думаю, што мяне там арыштуюць адразу ж, калі я паеду. Але нават калі б такога не было, я б не хацела туды ехаць. З роднымі вядома ж, маю зносіны. Хтосьці да мяне прыяжджаў, хтосьці ня хоча прыяжджаць, хтосьці на мяне пакрыўдзіўся. Там таксама складана вельмі.

— Вы ўжо езьдзілі за мяжу па ўкраінскім пашпарце бяз візы?

— Езьдзіла.

— І як?

— Выдатна, выдатна, прыемна вельмі, зь вялікім задавальненьнем. Усе мае сябры, сваякі, усё вельмі моцна гэтаму зайздросьцяць.

Марыя Гайдар. 2015 год.
Марыя Гайдар. 2015 год.

— 18 сакавіка выбары прэзыдэнта Расеі. Як вы думаеце, у 2018 годзе Расея зьменіцца?

— Я думаю, што за гэты выбарны пэрыяд Расея зьменіцца, вядома. Думаю, што абяруць Пуціна, але падчас гэтых выбараў Расея зьменіцца, Расея ўжо мяняецца. Школьнікі, якія выходзяць на пратэсты, — гэта і ёсьць прыкмета зьменаў. Гэта азначае, што маладыя людзі бачаць, што ўся гэтая ўлада састарэлая, што яна не прапануе ніякага рашэньня для будучыні. І адчуваецца гэта адсутнасьць сучаснасьці, неадпаведнасьць бягучаму дню.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG