Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская царква ў Лёндане прэтэндуе на брытанскую прэмію Грамадзянскага даверу


Беларуская царква ў Лёндане. Фота Joakim Boren

Беларуская ўніяцкая царква ў Лёндане трапіла ў сьпіс 45 будынкаў, намінаваных на прэмію Civic Trust Awards.

На атрыманьне прэміі было пададзена 243 заяўкі, зь якіх выбралі 45 намінантаў з краін Эўропы, Лацінскай Амэрыкі, Азіі, Паўднёвага Ўсходу, Азіі і Аўстраліі. Узнагароджаньне пераможцаў адбудзецца 9 сакавіка 2018 году.

Архітэктар драўлянай беларускай уніяцкай царквы ў Лёндане Со Цзыўай ужо атрымаў за свой праект узнагароду Каралеўскага інстытуту брытанскіх архітэктараў.

Царква трапіла ў лік найлепшых будынкаў Лёндану за 2016 год, а таксама перамагла ў намінацыі «Народны выбар» у архітэктурным конкурсе New London Architecture.

Со Цзыўай падчас асьвячэньня беларускай царквы ў Лёндане, сьнежань 2016 году
Со Цзыўай падчас асьвячэньня беларускай царквы ў Лёндане, сьнежань 2016 году

Царкву Сьвятога Кірылы Тураўскага пабудавалі каля Беларускай каталіцкай місіі ў Лёндане ў 2016 годзе. Яна стала першым драўляным храмам Лёндану з 1666 году. Царква — храм-помнік ахвярам трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Каб адчуць беларускую архітэктуру, Со Цзыўай адмыслова прыяжджаў у Беларусь і знаёміўся з аўтэнтычнымі драўлянымі цэрквамі.

Прэмія Civic Trust Awards была заснаваная ў 1959 годзе і ўручаецца за дасягненьні ў сфэры архітэктуры, дызайну і пляніроўкі будынкаў.

Беларуская царква трапіла ў лік найлепшых будынкаў Лёндану за 2016 год. Інтэрвію з архітэктарам

XS
SM
MD
LG