Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пацьвердзіў прыхільнасьць да АДКБ і сфатаграфаваўся з калегамі 


Кіраўнікі краінаў-чальцоў АДКБ

Беларусь застаецца пасьлядоўнай прыхільніцай актыўнага ўзаемадзеяньня ў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы. Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка, адкрываючы паседжаньне сэсіі Рады калектыўнай бясьпекі АДКБ.

Беларусь застаецца пасьлядоўнай прыхільніцай актыўнага ўзаемадзеяньня ў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы. Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка, адкрываючы паседжаньне сэсіі Рады калектыўнай бясьпекі АДКБ.

Лукашэнка асабіста сустракаў калегаў з краінаў, якія ўваходзяць у склад АДКБ, каля ўваходу ў Палац незалежнасьці. Пасьля гэтага сфатаграфаваўся з кожным паасобку.

У кароткай прамове перад пачаткам паседжаньня ён выказаў перакананьне, што цяперашняя сэсія прадэманструе пазытыўную дынаміку дзеля гарантаваньня агульнай бясьпекі.

«Я ня проста спадзяюся на гэта, я ў гэтым упэўнены. Бо парадак дня, які сёньня падлягае разгляду, уключае ў сябе не адзін дзясятак пытаньняў, якія прапрацаваныя і аднагалосна прынятыя на ніжэйшых узроўнях», — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.

Аляксандар Лукашэнка з расейскім калегам Уладзімірам Пуціным
Аляксандар Лукашэнка з расейскім калегам Уладзімірам Пуціным

Пэрсанальна Лукашэнка зьвярнуўся да прэзыдэнта Кіргізстану Сааранбая Джээнбекава, які ўпершыню ўдзельнічае ў сэсіі Рады калектыўнай бясьпекі АДКБ.

«Думаю, выкажу агульную думку і пажадаю вам усялякіх посьпехаў на новай нялёгкай пасадзе ў нялёгкі час. Плённай працы ў імя далейшага ўмацаваньня нашай арганізацыі», — сказаў ён.

У вузкім складзе кіраўнікі шасьці краін абмяркуюць тэндэнцыі разьвіцьця міжнароднай сытуацыі і захады дзеля ўмацаваньня калектыўнай бясьпекі АДКБ. Пасьля гэтага ў фармаце пленарнага паседжаньня бакі разгледзяць праекты бягучай дзейнасці арганізацыі.

Па выніках саміту будзе прыняты шэраг рашэньняў наконт розных напрамкаў сумеснай дзейнасьці. Цяпер чальцы АДКБ — Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея і Таджыкістан.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG