Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Задаволеныя Макей і Лаўроў падчас сумеснага паседжаньня АДКБ. ФОТА


Міністры замежных спраў Кіргізстану Эрлан Абдылдаеў, Беларусі — Ўладзімер Макей, Расеі —Сяргей Лаўроў (зьлева направа)
Міністры замежных спраў Кіргізстану Эрлан Абдылдаеў, Беларусі — Ўладзімер Макей, Расеі —Сяргей Лаўроў (зьлева направа)

У Менску праходзіць сумеснае паседжаньне Саветаў міністраў абароны і замежных спраў, а таксама Камітэту сакратароў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ).

Адкрываючы сустрэчу, міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей зазначыў, што яна праводзіцца напярэдадні сэсіі Савету калектыўнай бясьпекі.

Удзельнікі паседжаньня
Удзельнікі паседжаньня

«Фактычна мы падводзім вынікі працы арганізацыі за юбілейны год — Дамова аб калектыўнай бясьпецы была падпісана ў 1992 годзе, — цытуе агенцтва БелаПАН кіраўніка беларускага МЗС. — Сёньня мы ўдзелім прыярытэтную ўвагу дакумэнтам, якія выносяцца на разгляд кіраўнікоў дзяржаў».

Перад пачаткам сустрэчы чыноўнікі, якія прадстаўляюць шэсьць краінаў АДКБ, зрабілі калектыўны здымак. Найбольш задаволенымі выглядаюць Ўладзімер Макей і ягоны расейскі калега Сяргей Лаўроў.

Міністры замежных спраў Кіргізстану Эрлан Абдылдаеў, Беларусі — Ўладзімер Макей і Расеі — Сяргей Лаўроў (зьлева направа)
Міністры замежных спраў Кіргізстану Эрлан Абдылдаеў, Беларусі — Ўладзімер Макей і Расеі — Сяргей Лаўроў (зьлева направа)

​У парадку дня сэсіі Савету калектыўнай бясьпекі АДКБ і сумеснага паседжаньня Савету міністраў замежных спраў, Савету міністраў абароны і камітэту сакратароў Саветаў бясьпекі значыцца абмеркаваньне тэндэнцый разьвіцьця міжнароднай сытуацыі і захадаў на ўмацаваньне калектыўнай бясьпекі.

Сэсія СКБ пройдзе спачатку ў вузкім складзе, а пасьля ў фармаце пленарнага паседжаньня.

Усё, што варта ведаць пра АДКБ

Удзельнікі паседжаньня
Удзельнікі паседжаньня

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG